Аляксандр Казімір Слізень

(пам. 1684) стольнік ашмянскі

Аляксандр Казімір Слізень (пам. 26 студзеня 1684) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Аляксандр Казімір Слізень
Слізень[d]
Слізень[d]
падстолі ашмянскі[d]
1645 — 1651
Смерць 1683 ці 26 студзеня 1684(1684-01-26)
Род Слізні
Бацька Аляксандр Слізень
Жонка Алена з Філіповічаў[d]
Дзеці Стафан Ян Слізень, Міхал Брунон Слізень, Андрэй Слізень[d], Тэрэза Петранеля са Слізняў[d] і Бенедыкт Шыман Слізень[d]
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Слізняў, сын Аляксандра, стольніка ашмянскага і старосты мядзельскага. Падстолі ашмянскі (1645—1651), каралеўскі сакратар, стольнік ашмянскі (з 1651), віцэ-адміністратар Берасцейскай эканоміі, староста мядзельскі. Пасол на Соймах, дэпутат Трыбунала ВКЛ 1654 і 1680.

У 1650  годзе прэзідэнт (прыёр) Будслаўскага кляштара Элеўтэрый Зеляевіч выдаў у Вільні кнігу на лацінскай мове пад назвай «Задыяк зямлі нябеснай». У кнізе апісваюцца цуды абраза Маці Божай Будслаўскай у перыяд з 1617 па 1650 гады, сярод якіх і цудоўнае вылячэнне сына ашмянскага падстолія Аляксандра Слізня, які пражывае ў мілі ад Будслава.

«1649 год. Ян Хрызастом Слізень, сынок яго міласці Аляксандр Слізня, падстолія ашмянскага, нарадзіўся ад маці сваёй, яе міласці пані Тэадоры, народжанай Мялешка, мёртвым, і перад абразом Найсвяцейшай Панны, які ў той час знаходзіўся ў доме, з вялікай верай і плачам бацькоў над сынам сваім першынцам, быў прысвечаны цудоўнаму Будскаму абразу і ў закон абяцаны ў кляштар, які знаходзіўся ўсяго за мілю ад дома іхняга, і немаўля ажыло і дагэтуль, дзякуючы заступніцтву Найсвяцейшай Панны, з Божай дапамогай жыве і здаровае. Той жа яго міласць пан Слізень, падстолій ашмянскі, які за некалькі тыдняў да таго цуду і такой вялікай ласкі Божай, на месцы Будскам атрыманай, пісаў да мяне ліст, прыведзены вышэй у гэтай кнізе, у якім сам па сваёй волі, даведаўшыся толькі, што я задумаў выдаць кніжку пра гэтыя цуды, напісаў пад моцнай прысягай, прызнаючы, што на тым Будскім месцы ёсць consolatio affictorum, гэта значыць суцяшэнне засмучаных, якія шчыра імкнуцца пад крылы гэтай Арліцы Нябеснай.».

Сям’я правіць

У першым шлюбе быў з Тэадорай Мялешка (пам. 5 лютага 1668), у другім шлюбе з Геленай Філіповіч (пам. 1682).

Ад яго сыноў Стафана Яна, Міхала Брунона і Андрэя пайшлі тры асобныя галіны роду Слізняў.

Літаратура правіць