Аляксандр Калодка

Аляксандр Калодка (14 снежня 1911, в. Церабостынь, Стаўбцоўскі павет, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 15 лістапада 1985) — беларускі грамадскі дзеяч у Аўстраліі, магістр права.

Аляксандр Калодка
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 14 снежня 1911(1911-12-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лістапада 1985(1985-11-15) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў гарадское вучылішча ў Ярэмічах (цяпер Карэліцкі раён), у 1926 г. паступіў у Віленскую беларускую гімназію. У 1928—1932 гг. вучыўся ў польскай гімназіі імя Адама Міцкевіча ў Вільні. Супрацоўнічаў з газетамі «Беларускі дзень», «Сялянская ніва». У 1938 г. скончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта з дыпломам магістра права. Працаваў у юрыдычным аддзеле грамадскага забеспячэння. У 1940—1941 гг. настаўнічаў у Вільні.

З верасня 1941 г. працаваў надзвычайным упаўнаважаным акруговага камісара ў Вілейцы, дзе займаўся беларусізацыяй адміністрацыі. У 1943 г. арыштаваны вілейскім гестапа. Быў вязнем канцэнтрацыйных лагераў Асвенцім, Біркенаў, Бухенвальд і інш. Пасля вайны працаваў у Беларускім нацыянальным камітэце, супрацоўнічаў з беларускай прэсай, Арганізацыяй былых вязняў канцэнтрацыйных лагераў.

У маі 1948 г. прыехаў у Аўстралію, працаваў на цукровых плантацыях у Квінслендзе, пазней — рабочым у Мельбурнскім порце. Арганізатар сектара Рады БНР у Аўстраліі, першага Беларускага клуба ў Мельбурне. Адзін з заснавальнікаў Беларускага аб’яднання ў Аўстраліі, якое, аднак, праз год пакінуў. Сябра Згуртавання беларусаў у Вікторыі, Згуртавання беларускіх камбатантаў, Каардынацыйнага камітэта беларускіх арганізацый у Аўстраліі, Беларускага цэнтральнага камітэта ў Вікторыі. Сталы аўтар заметак пра жыццё беларусаў Мельбурна ў газетах «Бацькаўшчына» і «Беларус». Член Беларускага інстытута навукі і мастацтва.

Пахаваны разам з жонкай Брыгітай на могільніку Фоўкнэр Меморыял Парк каля Мельбурна[1].

Працы правіць

  • Калодка, А. Беларусы ў Аўстраліі / Аляксандар Калодка // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі = Belarusian memoirs in diaspora / Укл. Л.Юрэвіч. — Нью-Ёрк: БІНІМ, 1999. — 359 с. — (Belarusian Poets and Writers Series, Vol. 10). — С. 328—339.
  • Калодка, А. Беларусы ў нямецкіх лягерах сьмерці // Беларус. — 1977. — № 241. — Травень. — С. 2, 4.
  • Калодка, А. Вялейская турма // Зважай. — 1979. — № 2 (14). — С. 2 — 3.
  • Калодка, А. Дарога сьмерці // Зважай. — 1979. — № 3 (15). — С. 5 — 6.
  • Калодка, А. Доктар Янка Станкевіч // Беларускі сьвет. — 1985. — № 17 (46). — С. 18 — 20.
  • Калодка, А. Напад палякаў на Жодзішкі // Зважай. — 1979. — № 4 (16). — С. 4.
  • Калодка, А. Пётра Родзевіч // Зважай. — 1979. — № 1 (13). — С. 4 — 6.

Зноскі

Літаратура правіць