Аляксандр Канстанцінавіч Шомін
Аляксандр Канстанцінавіч Шомін (нар. 21 чэрвеня 1906, в. Малая Анікіна, Ірбіцкі раён, Свярдлоўская вобласць — 26 чэрвеня 1944, Кіраўскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Аляксандр Канстанцінавіч Шомін | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1944 (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | старшы сяржант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьСа жніўня 1941 года на Заходнім, Цэнтральным, 2-м Беларускім франтах. Памочнік камандзіра стралковага ўзвода сяржант А. К. Шомін вызначыўся пры вызваленні Кіраўскага раёна. 26 чэрвеня 1944 года ўдзельнічаў у баі за в. Старое Заліцвінне, дзе ён памёр. Шомін быў пахаваны разам з загінулымі таварышамі.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года.
Памяць
правіцьЯго імем названа адна з вуліц у г. Кіраўску, на яго радзіме ў г. Ірбіце ўстаноўлены бюст. У 1958 годзе яго астанкі былі перанесены і перазахаваны на брацкай магіле ў в. Хвайніца[1].
Зноскі
- ↑ Мемарыяльныя комплексы, манументы, помнікі і іншыя малыя формы архітэктуры.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2019. Праверана 4 красавіка 2020.
Літаратура
правіць- Памяць: Гісторыка-дакум. хроніка Кіраўскага раёна. Мн.: Выш. шк., 1997. С. 239.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.