Аляксандр Максімавіч Капліенка

украінскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксандр Капліенка)

Аляксандр Капліенка (нар. 7 сакавіка 1996, Запарожжа, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца чаркаскага ЛНЗ.

Футбол
Аляксандр Капліенка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Максімавіч Капліенка
Нарадзіўся 7 сакавіка 1996(1996-03-07)[1][2] (28 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 179 см
Вага 72 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна ЛНЗ
Нумар 18
Маладзёжныя клубы
2009—2012 Украіна Металург (Запарожжа)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2015 Украіна Металург (Запарожжа) 35 (4)
2016 Украіна Металіст (Харкаў) 8 (0)
2016 Турцыя Аланьяспор 0 (0)
2017 Украіна Чарнаморац (Адэса) 14 (0)
2018 Беларусь Смалявічы 28 (0)
2019 Украіна Металург (Запарожжа) 8 (1)
2019 Грузія Дынама (Тбілісі) 12 (0)
2020 Расія Тамбоў 25 (0)
2021 Расія Тарпеда (Масква) 18 (1)
2022 Латвія Аўда (Кекава) 15 (0)
2022—2023 Украіна Металіст (Харкаў) 14 (2)
2023   Украіна Дніпро-1 16 (0)
2024— Украіна ЛНЗ (Чаркасы)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2013 Украіна Украіна (да 17) 5 (0)
2013—2015 Украіна Украіна (да 19) 9 (0)
2015 Украіна Украіна (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 сакавіка 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

З’яўляецца выхаванцам запарожскага футбола. Яго дэбют за запарожскі «Металург» у першынстве краіны адбыўся 6 красавіка 2014 года ў матчы супраць адэскага «Чарнаморца». Усяго ў сваім дэбютным сезоне ён згуляў у двух матчах. У сезоне 2014/15 Аляксандр становіцца адным з асноўных ігракоў свайго клуба. У канцы 2015 года пакінуў «Металург» у сувязі з працэсам ліквідацыі клуба.

1 лютага 2016 года прыбыў на прагляд у харкаўскі «Металіст»[4], іграком якога афіцыйна стаў 17 лютага. У чэрвені таго ж года перайшоў у склад турэцкага клуба «Аланьяспор»[5], але ўжо ў пачатку верасня 2016 года кантракт быў разарваны[6].

У снежні 2016 года далучыўся да складу адэскага «Чарнаморца»[7]. 20 снежня 2017 года стала вядома, што адэская каманда спыніла супрацоўніцтва з абаронцам[8].

У лютым 2018 года далучыўся да складу дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[9]. Замацаваўся ў стартавым складзе беларускай каманды. Па выніках сезона 2018 «Смалявічы» выбылі ў Першую лігу, і абаронца пакінуў клуб.

У сакавіку 2019 года падпісаў кантракт з запарожскім «Металургам»[10]. У чэрвені 2019 года стаў іграком тбіліскага «Дынама», а ў лютым 2020 года перайшоў у расійскі клуб «Тамбоў». У студзені 2021 года разарваў кантракт з «Тамбовам», а ў лютым далучыўся да маскоўскага «Тарпеда». Пакінуў сталічны клуб па сямейных абставінах у сакавіку 2022 года.

У красавіку 2022 года стаў іграком латвійскай «Аўды», а ў жніўні перайшоў у харкаўскі «Металіст». У сакавіку 2023 года на правах арэнды далучыўся да «Дніпра-1». У студзені 2024 года папоўніў склад чаркаскага ЛНЗ.

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія і моладзевую зборныя Украіны.

Крыніцы правіць

  1. Oleksandr Kaplienko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Oleksandr Kapliyenko // FBref.com
  3. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  4. Александр Каплиенко на просмотре в «Металлисте» (руск.)(недаступная спасылка). FC-Metalist.com (1 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2016. Праверана 23 сакавіка 2018.
  5. Офіційно: Каплієнко перейшов в «Аланьяспор» (укр.). «UA-Футбол» (14 чэрвеня 2016). Праверана 14 чэрвеня 2016.
  6. «Аланьяспор» розірвав контракт з Каплієнком (укр.). «UA-Футбол» (6 верасня 2016). Праверана 6 верасня 2016.
  7. «Чорноморець» підписав Каплієнко (укр.). «UA-Футбол» (12 снежня 2016). Праверана 12 снежня 2016.
  8. «Чорноморець» припинив співпрацю із захисником (укр.). UA-Футбол (20 снежня 2017). Праверана 20 снежня 2017.
  9. Три украинца и серб стали игроками "Смолевичей" (руск.). football.by (2 сакавіка 2018). Праверана 23 сакавіка 2018.
  10. Каплиенко и Леонидов подписали контракты с запорожским «Металлургом» (руск.). ua.tribuna.com (13 сакавіка 2019). Праверана 14 сакавіка 2019.