Аляксандр Сяргеевіч Катляроў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксандр Катляроў)

Аляксандр Катляроў (нар. 30 студзеня 1993, Мазыр) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Аляксандр Катляроў
Поўнае імя Аляксандр Сяргеевіч Катляроў
Нарадзіўся 30 студзеня 1993(1993-01-30)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
Беларусь Славія (Мазыр)
Беларусь Гомель
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2013 Беларусь Гомель 0 (0)
2010   Беларусь Гомель-2 26 (0)
2013   Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 27 (5)
2014—2017 Беларусь Славія (Мазыр) 99 (14)
2018—2019 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 31 (3)
2019 Латвія Елгава 4 (0)
2020 Беларусь Славія (Мазыр) 19 (1)
2021 Беларусь Крумкачы (Мінск) 16 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь B 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 красавіка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 снежня 2017

Клубная кар’ера правіць

Пачаў займацца футболам у Мазыры, аднак ва ўзросце 15 гадоў быў запрошаны ў «Гомель»[2]. У сезоне 2010 выступаў за фарм-клуб «Гомель-2», пазней стаў гуляць за дубль. У сезоне 2012 разам з гомельскай камандай стаў пераможцам чэмпіянату дублёраў.

У сакавіку 2013 года быў аддадзены ў арэнду рэчыцкаму «Ведрычу-97»[3]. У першай палове сезона з’яўляўся ў стартавым складзе, але пасля таго, як улетку пасаду галоўнага трэнера заняў Аляксандр Бразевіч, стаў пераважна выхадзіць на замену.

Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Гомель»[4]. З лютага 2014 года стаў трэніравацца ў складзе мазырскай «Славіі»[5], і ў выніку пачаў у складзе гэтага клуба сезон 2014. Здолеў замацавацца ў аснове мазыран і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2015 працягваў быць іграком асновы «Славіі», выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. У маі—жніўні 2016 года адсутнічаў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў асноўны склад. У сезоне 2017 быў трывалым іграком асновы, з 4 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2018 года стала вядома аб зыходзе Катлярова са «Славіі»[6], і неўзабаве паўабаронца падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе жодзінскага клуба, у лістападзе 2018 года адсутнічаў з-за траўмы.

У сезоне 2019 стаў радзей з’яўляцца на полі. У ліпені 2019 года разарваў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[8] і стаў іграком латвійскага клуба «Елгава», які незадоўга да таго ўзначаліў былы трэнер жодзінцаў Алег Кубараў[9]. Аднак, у складзе латвійскай каманды не здолеў замацавацца, да канца сезона згуляў у чатырох матчах. У студзені 2020 года стала вядома, што беларускі паўабаронца пакінае «Елгаву»[10].

У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй» і ў лютым падпісаў кантракт[11]. У кастрычніку 2020 года атрымаў траўму і да канца года не з’яўляўся на полі, таксама з-за траўмы прапусціў пачатак 2021 года і не быў заяўлены за «Славію» на сезон 2021.

У ліпені 2021 года стаў іграком «Крумкачоў»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021.

Міжнародная кар’ера правіць

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 Д3 Гомель-2   26 0
2011 дубль Гомель   29 2
2012 дубль Гомель   27 4
2013 Д2 Ведрыч-97   27 5
2014 Д2 Славія   29 5
2015 Д1 Славія   25 3
2016 Д1 Славія   16 2
2017 Д1 Славія   29 4
2018 Д1 Тарпеда-БелАЗ   25 3
2019 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ   6 0
2019 (2) Д1 Елгава   4 0
2020 Д1 Славія   19 1
2021 (2) Д2 Крумкачы   16 4

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[13].

Зноскі

  1. Aleksandr Kotlyarov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2014. Интервью Александра Котлярова Архівавана 4 сакавіка 2016.
  3. Ижаковский и Фомин переведены в основной состав "Гомеля", Котляров и Ахраменко отданы в аренду в "Ведрич-97"
  4. Котляров и Ахраменко покидают "Гомель"
  5. Страханович, Гаев, Котляров, Слесарчук и еще 18 футболистов приняли участие в первой тренировке "Славии"
  6. Александр Котляров ушел из "Славии"
  7. Котляров подписал контракт с "Торпедо-БелАЗ"
  8. Олссон, Котляров и Тымбур покинули "Торпедо-БелАЗ"
  9. Футбол. Чемпионат Латвии. Бывший игрок жодинского "Торпедо" продолжит карьеру в "Елгаве" Олега Кубарева(недаступная спасылка)
  10. Кубарев продлил контракт с «Елгавой», Котляров покинет клуб
  11. Романюк и Котляров стали игроками "Славии"
  12. Котляров пополнил ряды НФК "Крумкачы"
  13. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА