Аляксандр Кашкевіч
Яго Эксцэленцыя Алякса́ндр Кашке́віч (нар. 23 верасня 1949, в. Падгайдзі, Віленшчына) — каталіцкі біскуп Гродзенскі.
Яго Эксцэленцыя Аляксандр Кашкевіч | ||
---|---|---|
![]() | ||
|
||
з 13 красавіка 1991 | ||
Царква | Рымска-Каталіцкая Царква | |
|
||
14 чэрвеня 2006 — 3 чэрвеня 2015 | ||
Папярэднік | Казімір Свёнтак | |
Пераемнік | Тадэвуш Кандрусевіч | |
Адукацыя | ||
Нараджэнне |
23 верасня 1949 (71 год) |
|
Прыняцце свяшчэннага сану | 30 мая 1976 | |
Епіскапская хіратонія | 23 мая 1991 | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся у Эйшышкскай парафіі Віленскай архідыяцэзіі. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Коўне. Уведзены ў сан святарства 30 мая 1976 года. У 1976—1981 гадах быў вікарыем у Панявежысе, у 1981 годзе стаў пробашчам парафіі Св. Духа ў Вільні. 13 красавіка 1991 года Папа Ян Павел II прызначыў Аляксандра Кішкевіча біскупам наваўтворанай Гродзенскай дыяцэзіі. 23 мая 1991 года адбылося рукаўскладанне ў біскупа.
14 чэрвеня 2006 года абраны Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Узначальвае Раду па справах моладзі і Раду па справах каталіцкага выхавання.