Аляксандр Аляксандравіч Кліменка

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Аляксандр Кліменка)

Аляксандр Кліменка (28 сакавіка 1983, Мазыр) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер.

Футбол
Аляксандр Кліменка
Поўнае імя Аляксандр Аляксандравіч Кліменка
Нарадзіўся 28 сакавіка 1983(1983-03-28) (38 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 183 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2000 Беларусь Мазыр 24 (9)
2001—2003 Беларусь Славія (Мазыр) 41 (13)
2003—2004 Расія Балтыка (Калінінград) 8 (0)
2004   Беларусь Славія (Мазыр) 27 (10)
2005—2008 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 81 (44)
2009—2010 Беларусь Гомель 34 (7)
2011—2012 Беларусь Славія (Мазыр) 29 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Беларусь Беларусь (да 21) 6 (0)
2007 Беларусь Беларусь 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2019—2020 Беларусь Славія (Мазыр) дубль
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец мазырскага футбола, гуляў у мазырскай «Славіі». У 2003 годзе перайшоў у клуб другога расійскага дывізіёна «Балтыка», але не замацаваўся і вярнуўся ў «Славію». Найлепшыя сезоны правёў у салігорскім «Шахцёры», з якім выйграў золата чэмпіянату 2005 і стаў найлепшым бамбардзірам у сезоне 2006. Пасля перайшоў у «Гомель», а ў пачатку 2011 года вярнуўся ў «Славію», якой дапамог выйграць Першую лігу 2011.

У сакавіку 2013 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу ў «Славіі»[1]. У 2019 годзе ўзначаліў дубль клуба, а ў жніўні 2020 года вярнуўся да працы з юнацкімі камандамі[2].

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2002—2005 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі. 2 лютага 2007 года згуляў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Беларусі (таварыскі матч супраць Ірана).

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1999 Д3 Мазыр   8 8
2000 Д3 Мазыр   16 1
2001 Д1 Славія   6 2
2002 Д1 Славія   25 9
2003 (1) Д1 Славія   10 2
2003 (2) Д2 Балтыка   8 0
2004 Д1 Славія   27 10
2005 Д1 Шахцёр   26 14
2006 Д1 Шахцёр   25 17
2007 Д1 Шахцёр   13 8
2008 Д1 Шахцёр   17 5
2009 Д1 Гомель   16 3
2010 Д2 Гомель   18 4
2011 Д2 Славія   28 4
2012 Д1 Славія   1 0

Зноскі