Аляксандр Коктыш

беларускі журналіст

Аляксандр Коктыш (1967 — 25 кастрычніка 2021) — беларускі журналіст і рэдактар.

Аляксандр Коктыш
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 1967
Дата смерці 25 кастрычніка 2021(2021-10-25)
Грамадзянства

Біяграфія правіць

Ад пачатку 1990-х працаваў загадчыкам аддзела інфармацыі ў газеце «Звязда» і аглядальнікам у агенцтве «Інтэрфакс». З 1994 года і да пачатку 2000-х — адказны за эканамічную тэматыку ў тыднёвіку «Свободные новости». Быў намеснікам галоўнага рэдактара ў беларускім выпуску маскоўскай газеты «Труд». Член Беларускай асацыяцыі журналістаў, быў задзейнічаны ў працы кіроўных органаў арганізацыі.

Паралельна ў якасці прэс-сакратара ўдзельнічаў у палітычных кампаніях Віктара Ганчара і Васіля Лявонава.

Нечакана памер 25 кастрычніка 2021 года, з-за праблем з сэрцам[1].

Зноскі