Аляксандр Віктаравіч Комлеў

(Пасля перасылкі з Аляксандр Комлеў)

Аляксандр Комлеў (нар. 26 чэрвеня 1994, Асіповічы) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Асіповічы».

Футбол
Аляксандр Комлеў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Віктаравіч Комлеў
Нарадзіўся 26 чэрвеня 1994(1994-06-26)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 181 см
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Асіповічы
Нумар 10
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2011 — 2012 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 0 (0)
2011 — 2012   Сцяг Беларусі Дынама-2 (Мінск) 29 (5)
2012   Сцяг Беларусі Бяроза-2010 11 (0)
2013 — 2014 Сцяг Беларусі Зорка-БДУ (Мінск) 36 (13)
2015 Сцяг Беларусі Мінск 0 (0)
2015   Сцяг Беларусі Віцебск 8 (0)
2015   Сцяг Беларусі Ліда 15 (6)
2016 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 12 (0)
2016 Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ 11 (1)
2018 — Сцяг Беларусі Асіповічы 16 (4)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 лістапада 2018.


Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец асіповіцкага футбола, у маладым узросце трапіў у сістэму мінскага «Дынама». Спачатку гуляў за дубль, пасля за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе. Другую палову сезону 2012 правёў у «Бярозе-2010».

У 2013 годзе перайшоў у «Зорку-БДУ». Спачатку пераважна выхадзіў на замену, а пасля зыходу ўлетку 2014 года асноўнага бамбардзіра каманды Аляксея Хадневіча ў магілёўскі «Дняпро» выдатна замяніў яго на вастрыні атакі, забіўшы агулам 9 галоў у сезоне 2014.

У снежні 2014 года падпісаў кантракт з «Мінскам»[2]. Праходзіў перадсезонную падрыхтоўку з асноўнай камандай «Мінска», але не здолеў вытрымаць канкурэнцыі за месца ў складзе. У сакавіку 2015 года быў на праглядзе ў «Белшыне»[3], аднак у выніку ў красавіку быў арандаваны «Віцебскам»[4]. 11 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 75-й хвіліне матча з мікашэвіцкім «Гранітам» (1:1). У стартавым складзе віцебскага клуба так ніводнага разу і не з’явіўся, 8 разоў выхадзіў на замену і правёў на полі ўсяго 97 хвілін. У ліпені 2015 года вярнуўся з арэнды ў «Мінск»[5].

24 ліпеня было абвешчана аб вяртанні Аляксандра ў Першую лігу: да канца сезону нападнік быў арандаваны «Лідай»[6]. У складзе «Ліды» замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка. Па заканчэнні сезону вярнуўся ў сталічны клуб[7].

У студзені 2016 года пачаў рыхтавацца да новага сезону разам з «Мінскам», але пазней далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[8]. У ліпені 2016 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[9], аднак па заканчэнні сезону 2016 пакінуў каманду.

Сезон 2017 поўнасцю прапусціў з-за траўмы, а ў пачатку 2018 года далучыўся да другалігавых «Асіповічаў».

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 (1) дубль Дынама (Мінск)   10 2
2011 (2) Д3 Дынама-2   11 2
2012 (1) Д3 Дынама-2   18 3
2012 (2) Д2 Бяроза-2010   11 0
2013 Д3 Зорка-БДУ   14 4
2014 Д2 Зорка-БДУ   22 9
2015 (1) Д1 Віцебск   8 0
2015 (2) Д2 Ліда   15 6
2016 (1) Д1 Дынама-Брэст   12 0
2016 (2) Д2 Смалявічы-СТІ   11 1
2018 Д3 Асіповічы   16 4

Зноскі

СпасылкіПравіць