Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч

(Пасля перасылкі з Аляксандр Краўцэвіч)

Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч, таксама Алесь Краўцэвіч (нар. 13 верасня 1958, в. Лупачы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі археолаг, гісторык-медыевіст. Доктар гістарычных навук (1999), прафесар.

Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч
Дата нараджэння 13 верасня 1958(1958-09-13) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг, гісторык, выкладчык
Навуковая сфера медыевістыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1999)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Алег Анатолевіч Трусаў
Вядомы як аўтар манаграфіі пра ўзнікненне ВКЛ
Член у
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1981 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 1984 годзе — аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве[1].

У 1999 годзе скончыў дактарантуру БДУ. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Вялікае княства Літоўскае ў другой палове XIII — пачатку XIV ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах»[1].

У 1985—1987 гадах малодшы навуковы супрацоўнік аддзела сярэднявечнай археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР. У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—XVII стст. (планіроўка, культурны слой)»[1].

З 1987 года працаваў у сістэме рэстаўрацыі. У 1987—1990 гадах начальнік аддзела архітэктурна-археалагічных даследаванняў Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута. У 1990—1993 гадах вядучы археолаг архітэктурна-рэстаўрацыйнага кааператыва «Арк» пры Міністэрстве культуры БССР[1].

У 1993 годзе намеснік старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі[1].

У 1994—1995 гадах першы прарэктар ГрДУ імя Я. Купалы, да 2004 года прафесар кафедры гісторыі Беларусі[1]. У 1996—1997 гадах праходзіў навуковую стажыроўку ў Ягелонскім універсітэце (Кракаў)[1].

З 1999 года выкладаў ва ўніверсітэтах Польшчы і Літвы: прафесар Жэшаўскага філіяла Люблінскага ўніверсітэта імя М. Кюры-Складоўскай, Вышэйшай школы публічнай адміністрацыі імя С. Сташыца ў Беластоку, Вышэйшай эканамічнай школы ў Беластоку, Варшаўскага ўніверсітэта, Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта[1].

Навуковы супрацоўнік Цэнтра беларускіх студый пры Студыі Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта[1].

 
Аляксандр Краўцэвіч у Варшаве, 19 верасня 2013 года

Старшыня выканаўчага камітэта Рады Беларускага гістарычнага таварыства з 2001 года[1]. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2005 года[1].

Галоўны рэдактар навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны альманах».

25 кастрычніка 2020 года падчас разгону мірнай акцыі пратэсту ў Гродне сілавікі затрымалі Аляксандра Краўцэвіча, і да 28 кастрычніка ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) РАУС[2]. 28 кастрычніка суд Кастрычніцкага раёна г. Гродна прысудзіў яму штраф у 10 базавых велічынь (270 беларускіх рублёў)[3].

Навуковая і даследчыцкая дзейнасць

правіць

Даследуе матэрыяльную культуру гарадоў, мястэчак і замкаў Беларускага Панямоння XIV—XVII стагоддзяў (Ашмяны, Гродна, Ліда, Любча, Мір, Навагрудак і інш.).

Аўтар прац па сярэднявечнай гісторыі Беларусі. Распрацаваў канцэпцыю ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага як балта-славянскай дзяржавы. Прыйшоў да наступных галоўных высноў (2000):[4]

  • ВКЛ узнікла ў сярэдзіне XIII ст. у балта-славянскай кантактнай зоне (басейн Верхняга і Сярэдняга Нёмана — харонім «Літва»).
  • Штуршком да пачатку працэсу дзяржаваўтварэння стала знешняя пагроза з боку Залатой Арды і Тэўтонскага ордэна.
  • Існаванне раннефеадальнага балцкага дзяржаўнага ўтварэння (саюза ці канфедэрацыі) — папярэдніка ВКЛ нельга лічыць даказаным, яно, па ўсёй верагоднасці, міф.
  • Пачаткам ВКЛ стаў утвораны каля 1248 г. саюз усходнеславянскага горада Наваградка з балцкім нобілем Міндоўгам.
  • ВКЛ з самага пачатку было біэтнічнай балта-ўсходнеславянскай дзяржавай з дамінаваннем усходнеславянскага элемента.

Аўтар навуковых і навукова-папулярных кніг. Папулярызатар найважнейшых падзей, з’яў, постацей беларускай гісторыі праз цыкл відэафільмаў «Гісторыя пад знакам Пагоні» (2009—2015) і цыкл перадач «Загадкі Беларускай гісторыі» (з 2015)[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[5].

Бібліяграфія

правіць
  • Краўцэвіч А. К. Майстар наш продак. — Мн.: Народная асвета, 1990. — 88 с.
  • Краўцэвіч А. К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—XVIII стст.: Планіроўка, культурны слой. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 171 с.
  • Краўцэвіч А. К., Якшук Г. М. Стары Мір. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 85 с.
  • Краўцэвіч А. К. Тэўтонскі ордэн ад Ерусаліма да Грунвальда Архівавана 23 жніўня 2009.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 46 с.
  • Краўцэвіч А. К. Гродзенскі замак. — Мн.: Юнацтва, 1993. — 47 с.
  • Здановіч Н. І., Краўцэвіч А. К., Трусаў А. А. Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 152 с.
  • Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — 208 с.
  • Краўцэвіч А. К. Вялікі князь Вітаўт. — Мн.: Юнацтва, 1998. 48 с.
  • Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — 2-е выданне.- Жэшаў, 2000. — 238 с.
  • Krawcewicz Aleksander. Powstanie Wielkiego Księstwa Litewskiego. — Białystok: Wydawnictwo Wyższej Szkoły Ekonomicznej w Białymstoku, 2003. — 191 s.
  • Краўцэвіч А. К. Міндаўг-Mindauh: Пачатак гаспадарства: нарыс Архівавана 24 студзеня 2021.. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2005. — 163 с. іл.
  • Краўцэвіч А. К. Гістарычная Літва і этнагенез беларусаў // Наша Слова. — 2009. — № 11 (902).
  • Краўцэвіч А. К. Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248—1341 гг.). — Гародня : Гарадзенская бібліятэка, 2013. — 186 с. ISBN 978-83-7893-132-4
  • Hiedymin (1316—1341). Kingdom of Lithuania and Ruthenia: нарыс / Пераклад на англійскую мову Андрэя Бурсава; пад агульнай рэдакцыяй Міхася Скоблы; мастак Ігар Гардзіёнак. — Мінск: Татарнікава С. Ю., 2012. — 152 с.: іл. — (Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх = The Lives of the Great Dukes of Lithuania). ISBN 978-985-90263-1-7
  • Краўцэвіч А. Краіна пагранічча: Выбраныя творы. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 518 с. ISBN 978-5-00076-014-7
  • Краўцэвіч А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага (1248—1377 гг.) / Навуковы рэдактар Валянцін Голубеў. — Уроцлаў, 2015. — 304 с. — («Гарадзенская Бібліятэка»). ISBN 978-83-7893-121-8

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць