Аляксандр Дзмітрыевіч Кротаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксандр Кротаў)

Аляксандр Кротаў (нар. 19 красавіка 1995, Дружны, Пухавіцкі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Маладзечна».

Футбол
Аляксандр Кротаў
Поўнае імя Аляксандр Дзмітрыевіч Кротаў
Нарадзіўся 19 красавіка 1995(1995-04-19)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 172 см
Вага 66 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Маладзечна
Нумар 77
Маладзёжныя клубы
2010—2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2018 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 44 (1)
2016   Беларусь Тарпеда (Мінск) 12 (0)
2017—2018   Беларусь Белшына (Бабруйск) 32 (8)
2019 Беларусь Рух (Брэст) 6 (2)
2019 Беларусь Андэрдог (Чысць) 13 (6)
2020 Беларусь Ашмяны-БДУФК 21 (2)
2021 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 28 (2)
2022 Беларусь Ліда 21 (2)
2023— Беларусь Маладзечна
Нацыянальная зборная[* 2]
2014 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 ліпеня 2017

Клубная кар’ера Правіць

Пачынаў займацца футболам у родным пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Пазней трапіў у барысаўскае вучылішча алімпійскага рэзерву, адтуль — у юнацкую каманду БАТЭ. Адначасова гуляў у аматарскіх лігах у Мінску, дзе быў заўважаны трэнерам «Іслачы» Уладзімірам Макоўскім і запрошаны ў каманду з Мінскага раёна, за якую пачаў выступаць з 2014 года. У 2014—2015 гадах правёў за «Іслач» 33 матчы ў Першай лізе, дапамог камандзе ў сезоне 2015 атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і выйсці ў Вышэйшую лігу.

Да сезона 2016 рыхтаваўся разам з «Іслаччу», а ў сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў мінскае «Тарпеда»[2]. У ліпені таго ж года быў адкліканы з арэнды ў «Іслач»[3]. 30 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Нафтана» (2:0). У далейшым працягваў з’яўляцца на полі за асноўную каманду, звычайна выходзячы на замену.

У першай палове сезона 2017 выступаў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе толькі аднойчы з’явіўся на полі. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[4]. У складзе бабруйскага клуба стаў у асноўным выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года вярнуўся ў «Іслач»[5], аднак у студзені 2018 года пачаў зноў трэніравацца з «Белшынай» і ў выніку быў паўторна арандаваны бабруйчанамі[6]. Сезон 2018 пачынаў у аснове бабаруйскага клуба, аднак улетку атрымаў траўму, з-за якой прапусціў амаль усю другую палову сезона. У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[7], а ў снежні па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[8].

У студзені 2019 года падпісаў аднагадовы кантракт з брэсцкім «Рухам»[9], аднак ужо ў ліпені 2019 года пакінуў каманду[10], а ў жніўні папоўніў склад «Андэрдога»[11]. У пачатку 2020 года рыхтаваўся да новага сезона з «Андэрдогам», аднак клуб не быў дапушчаны да Першай лігі, пасля чаго ў сакавіку нападнік папоўніў склад «Ашмянаў-БДУФК», дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У пачатку 2021 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У пачатку 2022 года праходзіў прагляд у рагачоўскім «Макслайне», а пазней стаў трэніравацца з «Лідай» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад клуба[12]. Рэгулярна з’яўляўся ў стартавым складзе лідскай каманды. Пакінуў «Ліду» па заканчэнні сезона 2022.

У лютым 2023 года стаў іграком «Маладзечна»[13].

Міжнародная кар’ера Правіць

13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Малдовы. Усяго за моладзевую зборную згуляў 4 матчы (усе ў 2014 годзе), адзначыўся голам у браму Ліхтэнштэйна.

Дасягненні Правіць

Статыстыка выступленняў Правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 Д2 Іслач   16 0
2015 Д2 Іслач   17 0
2016 (1) Д2 Тарпеда   12 0
2016 (2) Д1 Іслач   10 1
2017 (1) Д1 Іслач   1 0
2017 (2) Д2 Белшына   17 5
2018 Д2 Белшына   15 3
2019 (1) Д2 Рух   6 2
2019 (2) Д3 Андэрдог   13 6
2020 Д2 Ашмяны-БДУФК   21 2
2021 Д2 Нафтан   28 2
2022 Д2 Ліда   21 2

Зноскі