Аляксандр Крыштоф Нарушэвіч
Аляксандр Крыштоф Нарушэвіч (? — 21 чэрвеня 1668) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар літоўскі (1654—1658), падканцлер літоўскі (1658—1668).
Аляксандр Крыштоф Нарушэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Aleksander Krzysztof Naruszewicz | |||||||
Герб «Вадвіч» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Пац | ||||||
Пераемнік | Міхал Казімір Радзівіл | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Нарушэвіч | ||||||
Пераемнік | Міхал Казімір Радзівіл | ||||||
Нараджэнне | 1616 | ||||||
Смерць |
21 чэрвеня 1668 |
||||||
Род | Нарушэвічы | ||||||
Бацька | Крыштаф Нарушэвіч | ||||||
Маці | Альжбета з Шымковічаў[d] | ||||||
Жонка | Тэадора Аляксандра з Сапегаў[d] | ||||||
Дзеці | Марыяна Тэкля, Кацярына | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Дзейнасць | дыпламат |
БіяграфіяПравіць
З 1631 вучыўся ва універсітэце ў Інгальштаце, з 1632 — у Падуі, у 1633 — у Балонні.
Цесна звязаны з дваром караля Яна Казіміра. У 1651—1653 у складзе дэлегацыі на мірных перагаворах са Швецыяй.Староста лідскі (з 1646), любашанскі, мядзельскі, пянянскі, шарашоўскі. Пасол на соймы 1647, 1648, 1654, 1655. У 1654 годзе стаў вялікім пісарам літоўскім, а ў 1658 перайшоў на ўрад падканцлера. У 1656 годзе быў адміністратарам скарбу Вялікага княства Літоўскага.
Удзельнічаў у мірных перамовах з Масквой у 1659—1663 гадах.
Сям'яПравіць
Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч». Сын Крыштофа, вялікага падскарбія літоўскага, і яго жонкі Альжбеты Шымковіч, брат Станіслава і Яна.
Ажаніўся з Тэадорай, дачкой вялікага гетмана Паўла Яна Сапегі.
Пакінуў дачок:
- Марыяну Тэклю, якая выйшла спачатку за абознага вялікага літоўскага Ежы Караля Хадкевіча, а потым за жамойцкага старосту Пятра Міхала Паца;
- Кацярыну, якая была замужам за абозным літоўскім Янам Казімірам Валовічам.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Пазднякоў В. Нарушэвічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 349. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.