Аляксандр Уладзіміравіч Куган

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксандр Куган)

Аляксандр Куган (нар. 26 мая 1991, Маладзечна) — беларускі футбаліст, паўабаронца аўстрыйскага клуба «Шайблінгкірхен-Варт».

Футбол
Аляксандр Куган
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Куган
Нарадзіўся 26 мая 1991(1991-05-26)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 189 см
Вага 83 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аўстрыя Шайблінгкірхен-Варт
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2013 Беларусь Дынама (Мінск) 12 (0)
2012   Беларусь Бяроза-2010 11 (4)
2013   Беларусь Дняпро (Магілёў) 16 (2)
2014—2015 Беларусь Дняпро (Магілёў) 46 (5)
2016 Беларусь Слуцк 15 (1)
2017 Літва Уцяніс (Уцяна) 13 (1)
2017 Беларусь Тарпеда (Мінск) 15 (6)
2018—2023 Аўстрыя Маўэрверк (Вена) 103 (7)
2023— Аўстрыя Шайблінгкірхен-Варт
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 19) 4 (0)
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 15 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 красавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2008 года гуляў за дубль, з 2010 года пачаў прабівацца ў асноўны склад. Другую палову 2012 года правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010».

У студзені 2013 года быў арандаваны магілёўскім «Дняпром» да канца сезона. Спачатку не трапляў у аснову і толькі выхадзіў на замену, а ў чэрвені 2013 года замацаваўся ў стартавым складзе. У верасні 2013 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.

У снежні 2013 года вярнуўся ў «Дынама», але ў сакавіку 2014 года канчаткова перайшоў у «Дняпро»[3]. Па некаторых звестках, сума трансферу склала 10 тысяч долараў[4].

Сезон 2014 распачаў у якасці асноўнага апорнага паўабаронцы, але пазней з-за траўм страціў месца ў аснове і з’яўляўся на полі эпізадычна. У сезоне 2015 выступаў за «Дняпро» ў Першай лізе, быў трывалым іграком асновы. У лютым 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў Магілёў[5]. Яшчэ да зыходу з «Дняпра» адправіўся ў «Слуцк», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[6]. У «Слуцку» не здолеў замацавацца ў аснове, звычайна выхадзіў на замену. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[7].

У сакавіку 2017 года стаў іграком літоўскага клуба «Уцяніс»[8], дзе трывала гуляў у аснове. У ліпені 2017 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт са сталічным «Тарпеда»[9]. У складзе мінскай каманды стаў трывалым іграком асновы.

У студзені 2018 года пакінуў «Тарпеда»[10] і перайшоў у клуб аўстрыйскага трэцяга дывізіёна «Карабах» з Вены[11], пазней перайменаванага ў «Маўэрверк».

У 2023 годзе перашоў у клуб «Шайблінгкірхен-Варт», які па выніках сезона 2022/23 вылецеў у Нацыянальную лігу Ніжняй Аўстрыі (Д4).

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 Д1 Дынама   1 0
2009 дубль Дынама   22 2
2010 Д1 Дынама   6 0
2011 Д1 Дынама   5 0
2012 (1) дубль Дынама   15 2
2012 (2) Д2 Бяроза-2010   11 4
2013 Д1 Дняпро   16 2
2014 Д1 Дняпро   17 1
2015 Д2 Дняпро   29 4
2016 Д1 Слуцк   15 1
2017 (1) Д1 Уцяніс   13 1
2017 (2) Д2 Тарпеда   15 6

Крыніцы правіць

  1. Aleksandr Kugan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://teams.by/alexandr-kugan/player-83/
  3. Тихоновский и Куган подписали контракты с "Днепром" (руск.). football.by (10 сакавіка 2014). Праверана 24 красавіка 2024.
  4. Минское «Динамо» объявило о переходе Кугана в «Днепр», а Луцевича – в «Березу» (руск.). by.tribuna.com (7 сакавіка 2014). Праверана 24 красавіка 2024.
  5. Куган и Александр Ленцевич покинули «Днепр» (руск.). by.tribuna.com (10 лютага 2016). Праверана 24 красавіка 2024.
  6. "Слуцк" подписал контракт с Александром Куганом (руск.). football.by (11 лютага 2016). Праверана 24 красавіка 2024.
  7. Алисейко, Глебко, Перепечко и Куган расторгли контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (1 снежня 2016). Праверана 24 красавіка 2024.
  8. Экс-хавбек "Слуцка" Куган продолжит карьеру в "Утенисе" (руск.). football.by (6 сакавіка 2017). Праверана 24 красавіка 2024.
  9. Александр Куган перешел в минское "Торпедо" (руск.). football.by (25 ліпеня 2017). Праверана 24 красавіка 2024.
  10. Куган и Цветинский покинули минское "Торпедо" (руск.). football.by (12 студзеня 2018). Праверана 24 красавіка 2024.
  11. Александр Куган перешел в австрийский клуб (руск.). football.by (13 студзеня 2018). Праверана 24 красавіка 2024.