Аляксандр Кулакоўскі

Аляксандр Кулакоўскі (25 сакавіка 1925, в. Тулічава, зараз Навагрудскі раён18 сакавіка 2010, Мельбурн, Аўстралія) — беларускі праваслаўны святар у Аўстраліі.

Аляксандр Кулакоўскі
Нараджэнне 25 сакавіка 1925(1925-03-25)
Смерць 18 сакавіка 2010(2010-03-18) (84 гады)

Біяграфія правіць

Аляксандр Кулакоўскі паходзіў з сялянскай сям’і.

У 1942 годзе вёску Тулічава, у адказ на дзеянні партызан, спалілі немцы. Кулакоўскі пераехаў у Мінск. У 1944 годзе выехаў на Захад: на французскай мяжы працаваў на капанні ўмацаванняў. Пасля вайны апынуўся ў беларускім лагеры ў Остэргофене, дзе вучыўся ў беларускай гімназіі. Потым навучаўся ў Пасау і ў Нюрнбергу ў нямецкіх прафесійных вучылішчах. Перабраўся ў Аўстралію ў Мельбурн. Тамака працаваў токарам, збіраў завадскія станкі. На пенсію пайшоў, працуючы на пошце.

Адразу па пераездзе далучыўся да беларускага руху. У 1958 годзе а. Мадэст (Яцкевіч) заснаваў у Мельбурне парафію БАПЦ імя Трох Віленскіх Пакутнікаў. Аляксандр Кулакоўскі спачатку кіраваў царкоўным хорам, а ў 1963 годзе ў Нью-Ёрку быў пасвечаны на дыякана, а потым атрымаў і святарскія пасвячэнні.

Пасля стаў настаяцелям парафіі Трох Віленскіх Пакутнікаў. Пры ім было заснавана дабрачыннае Сястрыцтва, жаночы свецкі хор «Каліна», які існуе і дагэтуль, а ў 1981 годзе набыты новы будынак для царквы. Айцец Кулакоўскі таксама быў ініцыятарам набыцця дзялянкі пад беларускія пахаванні на гарадскіх могілках Фоўкнер[en] у Мельбурне.

Сям’я правіць

У 1953 годзе ажаніўся з Раісай Борстак. Выхаваў двух дачок — Ірэну і Веру. Адна працуе настаўніцай, другая займаецца бізнесам.

Спасылкі правіць