Аляксандр Кірылавіч Разумаў

Аляксандр Кірылавіч Разумаў (20 лютага (5 сакавіка) 1909, в. Малюшына Кацельніцкага раёна Кіраўскай вобласці — 21 студзеня 2003, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1945), удзельнік баёў за вызваленне Магілёва ў 1944 годзе.

Аляксандр Кірылавіч Разумаў
Дата нараджэння 20 лютага (5 сакавіка) 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 2003(2003-01-21) (93 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны ордэн Чырвонай Зоркі медаль Жукава юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» медаль «За баявыя заслугі» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»

БіяграфіяПравіць

З 1925 года працаваў у Чыстопальскай сельскагаспадарчай камуне Кацельніцкага раёна. У 1929 годзе скончыў Вяцкі прамыслова-эканамічны тэхнікум і быў накіраваны на працу ў г. Яранск, затым у г. Кацельнічы ўчастковым інструктарам і інструктарам-рэвізорам акрспажыўсаюза. У 1931 годзе выбіраўся дэпутатам Кацельніцкага гарсавета.

У снежні 1931 года прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У чэрвені 1940 года накіраваны на вучобу ў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. З 1 кастрычніка 1941 года у дзеючай арміі. З кастрычніка 1941 года на Заходнім, Бранскім, 2-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у баях пад Масквой, Тулай, у Беларускай, Усходне-Прускай, Усходне-Памеранскай і Берлінскай аперацыях. У снежні 1943 года быў назначаны камандзірам 837-га стралковага палка 238-й стралковай дывізіі. Полк у складзе 50-й арміі вызначыўся 25—29 чэрвеня 1944 года ў баях пры фарсіраванні рэк Бася, Раста, Днепр, пры прарыве даўгачаснай абароны праціўніка каля г. Чавусы і пры вызваленні Магілёва. Полк першым уварваўся ў Магілёў, разграміў рэшткі варожай дывізіі, у вулічных баях знішчыў больш 1000, узяў у палон 440 салдат, у тым ліку 2 генералаў. За гэтыя баі полк узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, а яго камандзір А. К. Разумаў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза (1945).

Пасля вайны скончыў Вышэйшую ваенную акадэмію імя Варашылава і быў накіраваны на Далёкі Усход у адну з акруг. У 1953 годзе перайшоў на выкладчыцкую работу ў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, дзе і працаваў да звальнення ў запас у 1958 годзе.

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, 12 медалямі.

Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 8 ліпеня 1985 года [1].

Зноскі