Аляксандр Леанідавіч Рэнанскі
Аляксандр Леанідавіч Рэнанскі (нар. 23 мая 1942, с. Кенсай, Ташкенцкая вобласць) — беларускі кампазітар, педагог, культуролаг.
Аляксандр Леанідавіч Рэнанскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 мая 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, педагог, культуролаг |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускую кансерваторыю ў 1970 годзе па класах аргана (клас Л. Янчанкі) і фартэпіяна (клас Р. Шаршэўскага). 3 1969 года выкладчык Брэсцкага музычнага вучылішча, з 1972 музычны рэдактар Беларускага тэлебачання і радыё. 3 1975 года выкладае ў Беларускім універсітэце культуры. У 1973—1993 гадах кампазітар і музычны кіраўнік Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларусі.
Творчасць
правіцьАўтар музыкі да спектакляў «Макбет » У. Шэкспіра, «Апошняя інстанцыя» М. Матукоўскага (абодва 1974), «Васіль Цёркін» паводле А. Твардоўскага (1975), «Апошнія» М. Горкага (1976), «Вяртанне ў Хатынь» А. Адамовіча і Б. Луцэнкі (1977), «Трагедыя чалавека» І. Мадача (1979), «Незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна» паводле У. Вайновіча (1990) і інш. у рускім драматычным тэатры; «Святая святых» І. Друцэ (1978), «Надзея Путніна, яе час, яе спадарожнікі» І. Малеева (1988), «Памінальная малітва» Р. Горына і «Эмігранты » С. Мрожака (абодва 1989), «Ромул Вялікі» Ф. Дзюрэнмата (1997) у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы; «Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра (1987) у Беларускім тэатры імя Я. Коласа і інш. Супрацоўнічае таксама з рознымі тэатрамі Расіі, Украіны, Латвіі, Грузіі, Узбекістана і інш.
Тэатральнай музыцы Рэнанскага ўласцівыя глыбокае пранікненне ў аўтарскую стылістыку, дакладнасць увасаблення рэжысёрскай задумы, яскравая вобразнасць музычнай мовы.
Узнагароды
правіцьДыпламант усесаюзных тэатральных фестываляў: прысвечанага 30-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (1975), «Рампа дружбы» (1991), венгерскай (1979) і польскай (1989) драматургіі.
Літаратура
правіць- Рэнанскі Аляксандр Леанідавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: В. В. Калістратава (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. — Т. 5. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0805-9.
- Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — С. 318. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.