Аляксандр Львовіч Парвус

Аляксандр Львовіч Парвус (сапр. Ізраіля Лазаравіча Гельфанда; 27 жніўня (8 верасня) 1867, г. Беразіно — 12 снежня 1924, г. Берлін) — дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху, публіцыст.

Аляксандр Львовіч Парвус
Parvus Alexander.jpg
Дата нараджэння 8 верасня 1867(1867-09-08)[1] ці 1869[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 1924(1924-12-12)[3][1]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Адукацыя
Партыя
Член у
Род дзейнасці журналіст, палітык
Commons-logo.svg Аляксандр Львовіч Парвус на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

У дзяцінстве разам з бацькамі пераехаў у Адэсу, дзе пад уплывам многіх абставін становіцца рэвалюцыянерам сацыял­дэмакратам. У 19 гадоў ён едзе ў Швейцарыю. Там заканчвае Базельскі ўніверсітэт і абараняе доктарскую дысертацыю аб работах Маркса.

Пасля непрацяглага сяброўства з нямецкімі сацыял­дэмакратамі пераносіць сваю ўвагу на расійскіх рэвалюцыянераў. Кіраўнікі радыкальнага крыла Ленін, Мартаў і Патрэсаў задумалі з 1900 года выпускаць за мяжой газету «Іскра» і тайна перапраўляць яе ў Расію. Парвус прапанаваў ім для гэтага сваю мюнхенскую кватэру, за што атрымаў членства ў рэдакцыі і права друкавацца на першых старонках. У гэты ж час з ім пазнаёміўся Леў Троцкі, які назваў Парвуса несумненна выдатнай марксісцкай фігурай і ў той жа час адзначаў: «У ім заўсёды было штосьці шалёнае і ненадзейнае».

У гісторыю Кастрычніцкай рэвалюцыі увайшоў ў ролі «купца рэвалюцыі», які аказаў вялікае садзейнічанне ў яе фінансаванні. Пачаўшы з артыкула ў балканскіх газетах «Урачыстасць сацыялізма можа быць дасягнута толькі перамогай Германіі над Расіяй, бо толькі Германія з’яўляецца носьбіткай высокай культуры…». У студзені 1915 года напрасіўся на прыём да нямецкага пасла і заявіў: перамагчы Расію можна толькі ўчыніўшы ў ёй рэвалюцыю і раскалоўшы на некалькі дзяржаў і адлюстраваўшы ў складзенай запісцы на 20 старонках, якая сёння вядомая як «Мемарандум Парвуса». На рэвалюцыййную дзейнасць Парвус атрымаў мільён марак, хаця прасіў пяць мільёнаў.

У лютым 1917 года ў Расіі царскі рэжым быў звергнуты. Для таго, каб узначаліць далейшую барацьбу, бальшавікам трэба было як мага хутчэй трапіць са Швейцарыі ў Петраград. Ленін быў гатовы прыняць любую дапамогу і Парвус пераканаў нямецкага міністра замежных спраў Брокдорфа ў хутчэйшым спансіраванні прыходу бальшавікоў да ўлады і было выдаткавалі яшчэ пяць мільёнаў марак.

Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі, прыбыўшы ў Стакгольм, папрасіў у савецкіх эмісараў дазволу прыехаць у Расію, на што Ленін даў катэгарычную адмову, падкрэсліўшы, што «рэвалюцыю нельга рабіць бруднымі рукамі».

У 1918 годзе быў вымушаны як «агент бальшавікоў» пакінуць Швейцарыю і пасяліцца ў Швененвердзеры, непадалёк ад Берліна[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Alexander Parvus // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Парвус // Пализа — Перемычка — 1939. — Т. 44.
  3. Alexander Israel Helphand // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. БЯРЭЗІНСКІ «купец рэвалюцыі»

ЛітаратураПравіць

  • Соболев Г. Л. Тайна «немецкого золота», 2002.
  • Соболев Г. Л. Тайный союзник. Русская революция и Германия. — СПб., 2009.