Аляксандр Майсеевіч Розін

геолаг

Аляксандр Майсеевіч Ро́зін[1] (28 лістапада 1881 — 10 красавіка 1942) — вучоны, геолаг, прафесар (1938), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1940).

Аляксандр Майсеевіч Розін
Дата нараджэння 28 лістапада 1881(1881-11-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 красавіка 1942(1942-04-10) (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера геалогія
Месца працы
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Магілёве. У 1908 годзе скончыў Фрайбергскую горную акадэмію ў Германіі. З 1909 года працаваў горным інжынерам па разведцы і выкарыстанню радовішчаў фарбуючых руд і вогнетрывалых глін на Ляхвай Гары каля Лоева. З 1927 года працаваў у Вышэйшым Савеце народнай гаспадаркі БССР на пасадзе намесніка начальніка горнага аддзела. З 1931 года — намеснік начальніка Беларускага геолагаразведачнага трэста, з 1933 года — начальнік групы даследаванняў і кансультант па мінеральнай сыравіне Навукова-даследчага інстытута прамысловасці БССР. У 1937—1941 гадах у Беларускім геалагічным упраўленні на пасадах намесніка начальніка, прафесара-кансультанта, начальніка сектара. У 1941—1942 гадах знаходзіўся ва эвакуацыі ў Куйбышаўскай вобласці, працаваў геолагам.

Памёр 20 красавіка 1942 года. Пахаваны на Гарадскіх могілках у Самары.

Навуковая дзейнасць правіць

У 1908—1937 гадах займаўся разведкай карысных выкапняў на тэрыторыі Беларусі. Даследаваў тарфяныя масівы Гомельскай вобласці, радовішчы кварцавых пяскоў, крэйды, фасфарытаў, фарбавых руд, вогнетрывалых глін і інш. На аснове геолага-геафізічных дадзеных выказаў меркаванне аб магчымасці наяўнасці на паўднёвым усходзе Беларусі саляносных тоўшч. Адзін з арганізатараў геалагічнай службы ў БССР. Аўтар каля 20 навуковых прац.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Розін Аляксандр Майсеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 400. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Розин Александр Моисеевич // Национальная академия наук Беларуси: энцикл. справ. (руск.) / Нац. акад. наук Беларуси, Изд. дом «Беларуская навука»; редкол.: В. Г. Гусаков (гл. ред.) [и др.]. — Минск.: Беларуская навука, 2017. — С. 474. — 599 с.: ил. с. — ISBN 978-985-08-2046-4.

Спасылкі правіць