Аляксандр Марыконі

Аляксандр Марыконі (літ.: Aleksandras Morikonis, польск.: Aleksander Morikoni (Morykoni); 1686, Літва — 19 лістапада 1751[2], Вільня[3]) — святар, педагог.

Аляксандр Марыконі
літ.: Aleksandras Morikonis
польск.: Aleksander Morikoni (Morykoni)
Дата нараджэння 1686
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1751(1751-11-19)[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці каталіцкі святар
Месца працы

Паходзіў з італьянскага шляхецкага роду, які асеў у Вялікім княстве Літоўскім[4]. Прафесар рыторыкі ў Гродна (1716—1717) і Плоцку (1717—1718), а потым — філасофіі і матэматыкі ў Полацку (1722—1723). З 1723 па 1729 гг. — пенітэнцыярый у Рыме. Прафесар палемічнай тэалогіі ў Вільні (1730—1731). З 1732 па 1735 гг. — сакратар правінцыяла Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса[5]. Узначальваў езуіцкія калегіумы ў Нясвіжы (1731—1732)[6], Варшаве (1740—1743)[7] і Полацку (1743—1746)[8]. З 1735 па 1740 гг. — рэктар навіцыяту[9], а з 1749 па 1751 гг. — рэктар Дому ІІІ прабацыі ў Вільні[3].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Archivum Historicum Societatis Iesu. General Index LI — LX. 1982—1991. — Roma: Institutum Historicum S. I., 2003. — 243 p.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.