Аляксандр Аляксандравіч Мрынскі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксандр Мрынскі)

Аляксандр Мрынскі (нар. 9 жніўня 1990, Хвойнікі, Чэрвеньскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Аляксандр Мрынскі
Поўнае імя Аляксандр Аляксандравіч Мрынскі
Нарадзіўся 9 жніўня 1990(1990-08-09)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 68 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2011 Беларусь Дынама (Мінск) 4 (0)
2010   Беларусь Бяроза-2010 4 (0)
2011—2012 Беларусь Белшына (Бабруйск) 10 (1)
2013 Беларусь Віцебск 9 (1)
2014—2015 Славакія Лакаматыва (Кошыцы) 8 (0)
2015 Беларусь Узда 20 (21)
2016—2017 Беларусь Хваля (Пінск) 37 (20)
2018—2019 Беларусь Узда 32 (26)
2019 Беларусь Асіповічы 3 (0)
2021—2022 Беларусь Колас (Чэрвень) 16 (21)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Выступаў за мінскі РДВАР, моладзевую каманду і дубль мінскага «Дынама», гуляў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Улетку 2011 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну», дзе ў асноўным выходзіў на замены. У сакавіку 2013 года стаў іграком «Віцебска», але ў жніўні 2013 года пакінуў клуб.

З лета 2014 года выступаў за клуб славацкай Другой лігі «Лакаматыва». У красавіку 2015 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад другалігавай «Беліты-Вітэкс» (пазней змяніла назву на «Узда»). У сезоне 2015 забіў за «Узду» 21 гол і дапамог клубу выйсці ў Першую лігу.

У лютым 2016 года падпісаў кантракт з пінскай «Хваляй»[3]. Дапамог пінскаму клубу перамагчы ў Другой лізе, а сам з 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У сезоне 2017 гуляў за «Хвалю» ў Першай лізе, а ў сезоне 2018 вярнуўся ва «Узду».

У жніўні 2019 года стаў іграком «Асіповічаў»[4], дзе да канца сезона 2019 згуляў у трох матчах, пасля чаго пакінуў каманду.

У пачатку 2021 года далучыўся да чэрвеньскага «Коласа» ў Другой лізе, дзе гуляў да канца 2022 года.

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Дынама   2 0
2006 дубль Дынама   12 0
2007 Д1 Дынама   3 0
2008 Д1 Дынама   1 0
2009 дубль Дынама   15 0
2010 Д3 Бяроза-2010   4 0
2011 (2) Д1 Белшына   5 0
2012 Д1 Белшына   5 1
2013 (1) Д2 Віцебск   9 1
2015 Д3 Узда   20 21
2016 Д3 Хваля   16 15
2017 Д2 Хваля   21 5
2018 Д3 Узда   22 22
2019 (1) Д3 Узда   10 4
2019 (2) Д3 Асіповічы   3 0
2021 Д3 Колас   10 20
2022 Д3 Колас   6 1

Крыніцы правіць

  1. Aleksandr Mrinskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_mrinsky/
  3. "Волна" подписала Казарина и Мринского (руск.). football.by (5 лютага 2016). Праверана 24 красавіка 2024.
  4. Мринский сменил "Узду" на "Осиповичи" (руск.). football.by (15 жніўня 2019). Праверана 24 красавіка 2024.