Аляксандр Мікалаевіч Асаткін-Уладзімірскі
Алякса́ндр Мікала́евіч Аса́ткін-Уладзі́мірскі (15 кастрычніка 1885, Кастрамская губерня — 2 верасня 1937[1]) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі..
Аляксандр Мікалаевіч Асаткін-Уладзімірскі | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
люты 1924 — май 1924 | |||
Папярэднік: | пасада заснаваная | ||
Пераемнік: | пасада скасаваная | ||
| |||
15 мая 1924 — 2 верасня 1924 | |||
Папярэднік: | Вільгельм Георгіевіч Кнорын | ||
Пераемнік: | Аляксандр Іванавіч Крыніцкі | ||
Партыя: | УКП(б) (1904) | ||
Адукацыя: | Маскоўскі камерцыйны інстытут | ||
Дзейнасць: | палітык | ||
Нараджэнне: | 15 кастрычніка 1885 с. Вазнясенскае, Кастрамская губерня | ||
Смерць: | 2 верасня 1937 (51 год) |
БіяграфіяПравіць
Член КПСС з 1904. Скончыў Маскоўскі камерцыйны інстытут. Працаваў у Кастрамской, Іванава-Узнясенскай, Уладзімірскай арганізацыях РСДРП. Дэлегат 5 з'езда РСДРП (1907)[2]. За рэвалюцыйную дзейнасць 6 разоў падвяргаўся турэмнаму зняволенню, 2 разы высланы. З 1918 член Прэзідыума ВЦСПС, член ЦК прафсаюза тэкстыльшчыкаў. У 1921 у Туркестанскай АССР(руск.) бел.: наркам гаспадарчых спраў, намеснік старшыні СНК, старшыня эканамічнага савета[2]. З 1922 года інструктар ЦК РКП(б). У 1923 годзе узначаліў партыйна-ўрадавую камісію па ўзбуйненні БССР. З лютага 1924 года сакратар Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б), у маі-верасні 1924 года адказны сакратар ЦК КПБ(б), пасля 1-ы сакратар Уладзімірскага губкама партыі.
У 1927 годзе інструктар ЦК УКП(б), у 1928 старшыня праўлення Усесаюзнага Сельскагаспадарчага банка. У студзені 1928 года працаваў у складзе асобай камісіі па высвятленні прычынаў паўстання ў Якуціі[3].
У 1930-31 гадах старшыня выканкама Савета Далёкаўсходняга краю. З 1932 года на партыйнай і гаспадарчай рабоце. Член ЦКК УКП (б) у 1924-25 гадах. Член ЦК КП(б)Б у 1924-25[2].
Выключаны са складу ЦК КП(б) УССР пастановай пленума ЦК, які праходзіў 3 і 4 ліпеня 1937 года. На наступны дзень, 5 ліпеня, арыштаваны. Расстраляны 2 верасня таго ж года. Праз 20 гадоў, у 1957 годзе, пасмяротна рэабілітаваны.
Ушанаванне памяціПравіць
Яго імём названа адна з вуліц горада Уладзіміра.
Зноскі
- ↑ Советская Социалистическая Республика Белорусь 31.07.1920-11.04.1927 (руск.) . Всемирный исторический проект. Праверана 30 чэрвеня 2009.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Асаткин-Владимирский Александр Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 32. — 737 с..
- ↑ Национальный вопрос и итоги развития ЯАССР в конце 1920-х и в 30-е годы (руск.) . Паўднёва-ўсходні рэгіянальны рэсурсны цэнтр Якуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праверана 2 ліпеня 2009.