Аляксандр Мікалаевіч Дудук

Аляксандр Мікалаевіч Дудук (27 студзеня 1929, в. Нарэшавічы, Клецкі раён, Мінская вобласць — 13 чэрвеня 2009) — заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР, Герой Сацыялістычнай Працы.

Аляксандр Мікалаевіч Дудук
Дата нараджэння 27 студзеня 1929(1929-01-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 чэрвеня 2009(2009-06-13) (80 гадоў)
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (сувязны спецатрада «Авангард», які дыслацыраваўся на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці з верасня 1943 года па ліпень 1944 года). У 1944—1945 гадах сакратар Чырванаслабодскага сельсавета Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці. У 1967—1972 гадах дырэктар саўгаса «Чырвоны сцяг». З мая 1973 года дырэктар саўгаса-камбіната «Мір».

Узнагароды

правіць

Удастоенны звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР». Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена 7 ліпеня 1986 года. Узнагароджаны залатым медалём «Серп і Молат», ордэнамі Леніна (двойчы), Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны»[1].

Зноскі