Аляксандр Мікалаевіч Курловіч
Аляксандр Мікалаевіч Курловіч (28 ліпеня 1961 г, Гродна — 6 красавіка 2018) — савецкі і беларускі цяжкаатлет, заслужаны майстар спорту СССР (1987). Узначальваў Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў Гродзенскай вобласці.
Аляксандр Курловіч | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол[1] |
Поўнае імя | Аляксандр Мікалаевіч Курловіч |
Спецыялізацыя | цяжкая атлетыка |
Нарадзіўся |
27 ліпеня 1961[1] |
Памёр |
6 красавіка 2018[2] (56 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Альма-матар | |
Рост | 185 см |
ДасягненніПравіць
Двухразовы алімпійскі чэмпіён (1988 і 1992) у суперцяжкай вагавой катэгорыі, чатырохразовы чэмпіён свету (1987, 1989, 1991, 1994), двухразовы чэмпіён Еўропы (1989, 1990), пераможца Кубка свету (1994).
Устанавіў 12 сусветных рэкордаў.
Узнагароды, ганаровыя званніПравіць
Узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны». Ганаровы грамадзянін г. Гродна.
У 1984 годзе пасля выяўлення на канадскай мытні анабалічных стэроідаў, Аляксандр Курловіч быў пазбаўлены звання «Заслужаны майстар спорту», але пазней атрымаў яго ізноў.
Ушанаванне памяціПравіць
У яго гонар заснаваны міжнародны турнір па цяжкай атлетыцы Alexander Cup[3]