Аляксандр Мікалаевіч Плавінскі

археолаг

Аляксандр Мікалаевіч Плавінскі (9 студзеня 1952, Мінск — ліпень 2019) — беларускі археолаг.

Аляксандр Мікалаевіч Плавінскі
Дата нараджэння 9 студзеня 1952(1952-01-09)
Месца нараджэння
Дата смерці ліпень 2019 (67 гадоў)
Месца пахавання
Дзеці Мікалай Аляксандравіч Плавінскі і Уладзімір Аляксандравіч Плавінскі[d]
Род дзейнасці археолаг
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Скончыў у 1976 годзе БДУ, у якім працаваў з 1975[1]. З канца 1980-х гадоў актыўна выступаў за беларусізацыю, за навучанне на беларускай мове, падтрымліваў беларускія арганізацыі[2]. У 19871993 дырэктар музея гісторыі ўніверсітэта, у 19932001 — загадчык вучэбнай лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ[1].

Памёр у ліпені 2019 года ад спынення сэрца[2]. Развітанне адбылося 9 ліпеня ў сямейным коле. Цела крэміравалі і пахавалі на Паўночных могілках побач з бацькамі[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Прымаў удзел у раскопках Мінска, Рагачова, гарадзішча Вішчын, археалагічных помнікаў каля в. Кавальцы. Сумесна з В. Н. Рабцэвічам праводзіў раскопкі курганных могільнікаў Ветачка, Гадзілавічы, Каласы, Мадора, Цагельня, Юдзічы Гомельскай вобласці, Гаравец, Навасёлкі, Нагаўкі, Наўры, Мілты, Таўкачэвічы 1-я, Харчычы Мінскай вобласці, Ахрэмаўцы, Опса, Укля Віцебскай вобласці. Вывучаў пахавальныя помнікі IX—XIII стст., раннекругавую кераміку, займаўся кансервацыяй і рэстаўрацыяй археалагічных знаходак. Адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка «Гістарычнае краязнаўства Беларусі»[1].

Сям’я правіць

Мае двух сыноў, Мікалая і Уладзіміра, якія таксама з’яўляюцца археолагамі[2].

Зноскі

Спасылкі правіць