Аляксандр Мікалаевіч Стажараў

вучоны

Аляксандр Мікалаевіч Стажараў[1] (нар. 12 снежня 1946) — вучоны ў галіне біяхіміі, радыяцыйнай і экалагічнай медыцыны, педагог, доктар біялагічных навук (1987), прафесар (1990).

Аляксандр Мікалаевіч Стажараў
Дата нараджэння 12 снежня 1946(1946-12-12) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1987)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Ташкенце. Скончыў сярэднюю школу і ў 1965 годзе паступіў на лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута, які скончыў у 1971 годзе. Працаваў асістэнтам на кафедры біяхіміі інстытута і вучыўся ў аспірантуры. У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. З 1984 года на пасадзе дацэнта кафедры[3]. У 1984—1988 гадах — дэкан па рабоце з замежнымі навучэнцамі[2]. У 1990—1993 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Адначасова ў 1993—1996 гадах займаў пасаду дырэктара Навукова-даследчага інстытута радыяцыйнай медыцыны Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Навуковая і грамадская дзейнасць правіць

А. М. Стажараву належаць каля 200 навуковых прац і 13 рацыяналізатарскіх прапаноў. Атрымаў новыя дадзеныя аб рэгуляторных механізмах энергетычнага абмену ў клетках, даказаў існаванне бялку падобнага актыну цягліц у мітахондрыях нямышачных клетак, выявіў яго структуру і функцыі. Аўтар прац па малекулярных асновах і медыцынскіх наступствах малых доз радыяцыі, уздзеянню фактараў знешняга асяроддзя на арганізм чалавека. У час працы ў Навукова-даследчым інстытуце радыяцыйнай медыцыны арганізаваў выкананне рэалізацыі медыцынскага раздзела Дзяржаўнай праграмы ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС[2].

У 2014 годзе прызначаны старшынёй Нацыянальнай камісіі Беларусі па радыяцыйнай абароне пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і прадстаўніком Урада Рэспублікі Беларусь у навуковым камітэце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па дзеянні атамнай радыяцыі. На працягу шэрагу гадоў з’яўляўся членам назіральнага савета Беларуска-амерыканскага праекта па даследаванні рака і іншых захворванняў шчытападобнай залозы пасля Чарнобыльскай катастрофы. Член Нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абароне пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Член экспертнай групы па рэагаванні ў выпадку ядзерных катастроф МАГАТЭ[3].

Аўтар навучальнага дапаможніка з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Медыцынская экалогія»[3]. Пад рэдакцыяй А. М. Стажарава выйшаў падручнік «Радыяцыйная медыцына», лабараторны практыкум «Радыяцыйная і экалагічная медыцына» і шэраг іншых дапаможнікаў[3].

У 1988—1991 гадах займаў пасаду сакратара партыйнага камітэта Мінскага медыцынскага інстытута[2]. Член рэдакцыйнай калегіі выдання «Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Экалогія»[4]. Прымаў удзел у рабоце шэрагу міжнародных навуковых канферэнцый (Вюрцбург, 1995; Вена, 1996; Вашынгтон,1994, 2003; Вена, 2013).

Узнагароды і званні правіць

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. а б в г Стожаров Александр Николаевич Архівавана 29 ліпеня 2022. (руск.) // Сайт БДМУ
  3. а б в г Стожаров Александр Николаевич (руск.) // Сайт Навукова-практычнага цэнтра гігіены
  4. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Экалогія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2022. Праверана 30 ліпеня 2022.

Літаратура правіць

  • Стажараў Аляксандр Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 128. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 387—388. (руск.)

Спасылкі правіць