Аляксандр Мікалаевіч Юшкевіч
Аляксандр Мікалаевіч Юшкевіч (нар. 12 мая 1972, Магілёў) — беларускі палітык.
Аляксандр Мікалаевіч Юшкевіч | |
---|---|
Нараджэнне |
12 мая 1972 (52 гады) |
Член у | |
Адукацыя | |
Месца працы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут (аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей), Беларускі інстытут правазнаўства (юрыст-прававед). Працаваў другім і першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», выканаўчым дырэктарам філіяла № 700 Магілёўскага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк „Беларусбанк“». Старшыня рэспубліканскага саюза грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].
Узнагароды
правіцьМае Падзяку Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы[2].
Зноскі
- ↑ ЮШКЕВИЧ АЛЕКСАНДР НИКОЛАЕВИЧ Архівавана 9 верасня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.