Аляксандр Міхайлавіч Гарчакоў

Аляксандр Міхайлавіч Гарчакоў (4 [15] чэрвеня 1798, Хаапсалу — 27 лютага [11 сакавіка] 1883, Бадэн-Бадэн) — князь, рускі дыпламат, міністр замежных спраў і дзяржаўны канцлер Расіі.

Аляксандр Міхайлавіч Гарчакоў
Нараджэнне 4 (15) чэрвеня 1798
Смерць 27 лютага (11 сакавіка) 1883 (84 гады)
Месца пахавання
Род Гарчаковы[d]
Бацька Mikhail Gorchakov[d]
Маці Q122207903?
Жонка Maria Alexandrovna Musina-Pushkina[d]
Дзеці Mihail Alexandrovich Gorchakov[d] і Konstantin Aleksandrovich Gorchakov[d]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Уладзіміра I ступені кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Залатога Руна Order of Saint Stephen of Hungary рыцар ордэна Залатога руна ордэн Чорнага арла Knight Grand Cross in the Order of the Netherlands Lion кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна ордэн Серафімаў ордэн Слана Ордэн Данеброг Order of the Most Holy Annunciation ордэн Святога Іосіфа Order of the Crown (Württemberg) Order of Fidelity Order of Ludwig I
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Выхоўваўся ў Царскасельскім ліцэі. На дыпламатычнай службе з 1817 года. У 1820—1822 гадах суправаджаў міністра замежных спраў К. В. Несельродэ на кангрэсы Святога саюза ў Тропау, Любляне і Вероне. Затым займаў розныя дыпламатычныя пасады ў Лондане, Рыме, Берліне, Вене. У 1854 годзе прыняў удзел у Венскай канферэнцыі паслоў, імкнучыся ўтрымаць Аўстрыю, Прусію і інш. дзяржавы ад далучэння да англа-франка-турэцкай кааліцыі супраць Расіі. З 1856 года міністр замежных спраў. У 1856—1863 гадах імкнуўся зняць абмежаванні, накладзеныя на Расію Парыжскім мірным дагаворам 1856, шляхам збліжэння з Францыяй, але пасля спробы Напалеона III выкарыстаць Паўстання 1863 года супраць інтарэсам царызму Гарчакоў павярнуў курс знешняй палітыкі Расіі ў бок збліжэння з Прусіяй, выконваючы нейтралітэт пры яе войнах з Даніяй у 1864 годзе, Аўстрыяй ў 1866 і Францыяй у 1870—1871. Разгром Прусіяй Францыі дазволіў Гарчакову аб’явіць пра адмову Расіі ад артыкула Парыжскага дагавора, які абмяжоўваў яе суверэнітэт на Чорным моры, і дамагчыся прызнання гэтага іншымі дзяржавамі на міжнароднай канферэнцыі 1871 у Лондане. Вышэйшым этапам у палітычным збліжэнні Расіі з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй быў «Саюз трох імператараў» (1873). Ота Бісмарк меў намер выкарыстаць яго для ўстанаўлення германскага панавання ў Еўропе, але Гарчакоў у 1875 годзе дамогся ад Германіі адмовы ад спробы другі раз разграміць Францыю. Са свайго боку Гарчакоў спрабаваў выкарыстаць «Саюз трох імператараў» для дыпламатычнай падрыхтоўкі новай вайны супраць Турцыі. Адначасова былі пачаты перамовы з Вялікабрытаніяй. Дзякуючы гэтым захадам быў забяспечаны нейтралітэт еўрапейскіх дзяржаў у руска-турэцкай вайне 1877—1878. Поспехі расійскіх войскаў прывялі да заключэння Сан-Стэфанскага мірнага дагавора 1878 года, умовы якога выклікалі пратэст Аўстра-Венгрыі і Вялікабрытаніі. Стварылася пагроза ўтварэння антырасійскай кааліцыі. У гэтай абстаноўцы Гарчакоў пагадзіўся на скліканне Берлінскага кангрэса (1878), няўдалы для Расіі зыход якога падарваў прэстыж Гарчакова ў кіруючых колах Расіі і прыслабіў яго ўплыў на знешнюю палітыку. З 1879 года па стане здароўя Гарчакоў фактычна адышоў ад кіравання міністэрствам, у 1882 годзе атрымаў фармальную адстаўку.

Зноскі

  1. а б Горчаков Александр Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.