Аляксандр Міхайлавіч Гоманаў

Аляксандр Міхайлавіч Гоманаў (нар. 1955, Слаўгарад) — беларускі архітэктар.

Аляксандр Міхайлавіч Гоманаў
Дата нараджэння 1955
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Мінск, Рыга, Смаленск

Біяграфія правіць

У 1971—1975 гг. вучыўся ў Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме, у 1980—1986 гг. — у Беларускім політэхнічным інстытуце на аддзяленні архітэктуры. У 1975—1978 гг. служыў у Савецкай Арміі.

З 1975 г. працаваў у Касцюковіцкім райвыканкаме Магілёўскай вобласці інжынерам-інспектарам дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага кантролю, архітэктарам у праектных інстытутах: Белкалгасбуд, Дзяржаўны праектны інстытут № 12, Ваенпраект.

Праекты правіць

За гэты час быў аўтарам і сааўтарам шматлікіх будаўнічых аб'ектаў: Дом ваеннага аддзялення па вуліцы Я. Коласа, адміністрацыйна-бытавы корпус на вуліцы Лынькова, комплекс шматпавярховых жылых дамоў на вуліцы Сурганава і Бяды, гасцініца на вуліцы Трактарнай і інш. (г. Мінск), гасцініца (г. Рыга), 9-14-павярховыя жылыя дамы (г. Смаленск).

Сумесна з турэцкай фірмай «Энка» прымаў удзел у праектаванні вайсковых жылых гарадкоў (г. Барысаў), з фінскай фірмай «Хакі» (г. Мар’іна Горка) і інш.

У сааўтарстве зрабіў іканастас у вёсцы Слабодка Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, рэстаўрацыю касцёла ў горадзе Дзяржынск і пабудаваў плябанію.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гоманаў А. М.//Памяць: гісторыка-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна.- Мн., 1999.-С. 517.