Аляксандр Міхайлавіч Дворнік

Аляксандр Міхайлавіч Дворнік (нар. 18 чэрвеня 1950, Гомель) — беларускі радыеэколаг, фізік. Доктар біялагічных навук (1999), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1988), прафесар. Правадзейны член Міжнароднага саюза радыеэколагаў (International Union of Radioecology, 1995), Міжнароднага экалагічнага саюза (Eco-Ethics International Union, 1998).

Аляксандр Міхайлавіч Дворнік
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1950(1950-06-18) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1999) і кандыдат фізіка-матэматычных навук (1988)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1972).

Працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 2003, біялагічны факультэт, кафедра батанікі і фізіялогіі раслін, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: фізіка элементарных часціц; радыебіялогія; радыеэкалогія; мадэляванне біялагічных працэсаў.

Бібліяграфія правіць

  • Радиоэкологическая оценка лесных экосистем после ядерных аварий: методология, моделирование, прогноз : диссертация … доктора биологических наук : 06.03.03 ; 03.00.16 : защищена 23.12.1998 : утверждена 15.09.1999 / Дворник Александр Михайлович. — Гомель, 1998.
  • Исследование процессов образования мезонных резонансов в некогерентных пион-углеродных взаимодействиях при 5 ГэВ/с : диссертация … кандидата физико-математических наук : 01.04.01 : защищена 00.00.1988 : утверждена 07.12.1988 / Дворник Александр Михайлович. — Гомель, 1987.
  • Атмосферный перенос радионуклидов с дымом лесных пожаров / Дворник А. М., Дворник А. А. // Проблемы лесоведения и лесоводства / Национальная академия наук Беларуси, Институт леса. — 2007. ― Вып. 67. ― С. 370―379.
  • Радиоизотопы и их стабильные аналоги в лесных экосистемах / А. М. Дворник, А. А. Дворник // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. — 2008. — № 5, ч. 2. — С. 14—19.
  • Forest and Chernobyl : forest ecosystems after the Chernobyl nuclear power plant accident, 1986—1994 / V. Ipatyev [et al.] // Journal of Environmental Radioactivity. — 1999. — Vol. 42, iss. 1. — P. 9—38.

Зноскі

Літаратура правіць