Аляксандр Міхайлавіч Кулінковіч

беларускі рок-музыкант

Алякса́ндр Міха́йлавіч Кулінко́віч (18 мая 1972, Смалявічы, БССР — 3 жніўня 2018) — беларускі рок-музыкант, журналіст, паэт, заснавальнік і вакаліст гурта Neuro Dubel.

Аляксандр Міхайлавіч Кулінковіч
KulinkovichA.jpg
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Міхайлавіч Кулінковіч
Дата нараджэння 18 мая 1972(1972-05-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 жніўня 2018(2018-08-03)[1] (46 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі паэт, журналіст, акцёр, спявак, кампазітар
Гады актыўнасці 19852018
Жанры рок, панк-рок
Псеўданімы Дядя Саша, КуЛЛинкович
Калектывы Neuro Dubel, Крамбамбуля
neurodubel.com
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 18 мая 1972 года ў Смалявічах, з пяці гадоў жыве ў Мінску. Вучыўся ў ПТВ па спецыяльнасці «сантэхнік», у Беларускім дзяржаўным універсітэце (факультэт журналістыкі, скончыў першы курс), працаваў у маладзёжных выданнях[2]. З 1985 г. пачаў пісаць вершы і музыку.

Творчы шляхПравіць

 
На фестывалі Басовішча-2008

17 ліпеня 1989 г. заснаваў гурт Neuro Dubel, быў яго лідарам і выступаў як франтмэн[3]. Таксама браў удзел у некаторых запісах і канцэртах гурта «Крамбамбуля». Нягледзячы на няпростыя адносіны з уладамі[4], Аляксандр Кулінковіч быў калумністам газеты адміністрацыі прэзідэнта Беларусі «Советская Белоруссия»[5].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць