Аляксандр Міхайлавіч Люцко
Аляксандр Міхайлавіч Люцко́[1] (23 студзеня 1941 — 4 верасня 1997) — вучоны ў галіне ядзернай фізікі і радыеэкалогіі, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1969), прафесар (1997).
Аляксандр Міхайлавіч Люцко | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 студзеня 1941 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 верасня 1997 (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | фізік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат фізіка-матэматычных навук (1969) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 23 студзеня 1941 года ў вёсцы Чыжэвічы Салігорскага раёна Мінскай вобласці.
У 1963 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у Навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі[2]. З 1970 года выкладаў на кафедры ядзернай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978—1987 гг. на пасадзе загадчыка лабараторыяй інструментальных і радыеізатопных метадаў даследавання Ціхаакіянскага інстытута біяарганічнай хіміі[2].
З 1992 года працаваў рэктарам Міжнароднага вышэйшага каледжа па радыеэкалогіі імя А. Дз. Сахарава, створанага пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Займаўся альпінізмам. Загінуў 4 верасня 1997 года пры ўзыходжанні на гару ў Іспаніі[3].
Навуковая дзейнасць
правіцьА. М. Люцко належаць навуковыя працы па ізатопнай біяінтраскапіі, радыеактыўных індыкатарах для біятэхналогій. Займаўся вывучэннем наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Аўтар 69 апублікаваных навуковых прац, у тым ліку 2-х манаграфій і 4-х навучальных дапаможнікаў па радыяцыйнай бяспецы для сярэдніх школ[2]. Па ініцыятыве А. М. Люцко і пад яго кіраўніцтвам была распрацавана Канцэпцыя радыеэкалагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь[2].
Быў абраны сапраўдным членам Нью-Ёркскай акадэміі навук[2]. Уваходзіў шэраг міжнародных арганізацый.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
- ↑ а б в г д Люцко Александр Михайлович Архівавана 11 красавіка 2019. (руск.) // Сайт Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Дз. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
- ↑ Старонка памяці на сайце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (руск.)
Літаратура
правіць- Ткачук І. Б. Люцко Аляксандр Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 413. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).