Аляксандр Міхайлавіч Міхаленка

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксандр Міхаленка)

Аляксандр Міхаленка (нар. 12 снежня 2001, Жлобін) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Мінск».

Футбол
Аляксандр Міхаленка
Поўнае імя Аляксандр Міхайлавіч Міхаленка
Нарадзіўся 12 снежня 2001(2001-12-12)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 68 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Мінск
Нумар 18
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2024 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2021   Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 13 (0)
2021   Беларусь Дняпро (Магілёў) 10 (1)
2022   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 6 (0)
2023   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 25 (1)
2024— Беларусь Мінск
Нацыянальная зборная[* 2]
2021—2022 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 красавіка 2022

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец жлобінскай ДЮСШ, у юнацкім узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама». З 2018 года пачаў выступаць за дубль, у 2020 годзе замацаваўся ў стартавым складзе дубля.

У лютым 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў рэчыцкі «Спадарожнік»[2]. 14 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць брэсцкага «Дынама» (0:4), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе рэчычан.

У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[3], дзе таксама стаў гуляць у стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў магілёўскі клуб[4].

У студзені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[5]. З’яўляўся на полі эпізадычна, пераважна заставаўся на лаўцы запасных. Па заканчэнні сезона 2022 вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6].

У студзені 2023 года стаў трэніравацца з асноўным складам дынамаўцаў[7]. Пазней праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», а ў сакавіку 2023 года быў арандаваны «Энергетыкам-БДУ»[8]. У снежні 2023 года вярнуўся ў «Дынама»[9]. Разам з камандай рыхтаваўся да сезона 2024, паспеў згуляць за «Дынама» ў матчы за Суперкубак Беларусі, пасля чаго ў сакавіку 2024 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у «Мінск»[10].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2017 года быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на поле не выхадзіў.

26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Арменіі (2:1).

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Дынама   11 0
2019 дубль Дынама   17 0
2020 дубль Дынама   27 1
2021 (1) Д1 Спадарожнік   13 0
2021 (2) Д2 Дняпро   10 1
2022 Д1 Іслач   6 0
2023 Д1 Энергетык-БДУ   25 1

Крыніцы правіць

  1. а б в https://fcisloch.by/player.asp?id=Aleksandr-Mihalenko-592&season=2023MEN
  2. Футбол. Минское "Динамо" отдало трех игроков в аренду (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (26 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2021. Праверана 6 мая 2021.
  3. "Днепр" арендовал Михаленко у минского "Динамо" (руск.). football.by (16 ліпеня 2021). Праверана 14 лютага 2024.
  4. Завершился срок аренды (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (1 снежня 2021). Праверана 14 лютага 2024.
  5. Минское "Динамо" отдало двух игроков в аренду в "Ислочь" (руск.). football.by (19 студзеня 2022). Праверана 14 лютага 2024.
  6. Арендованные футболисты отправились в свои клубы (руск.). Афіцыйны сайт «Іслачы» (17 снежня 2022). Праверана 14 лютага 2024.
  7. В составе столичного "Динамо" тренируется 25 футболистов (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
  8. АЛЕКСАНДР МИХАЛЕНКО АРЕНДОВАН "ЭНЕРГЕТИКОМ"-БГУ (руск.). Афіцыйны сайт мінскага «Дынама» (9 сакавіка 2023). Праверана 14 лютага 2024.
  9. Александр Михаленко вернулся в минское "Динамо" (руск.). football.by (19 снежня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
  10. Александр Михаленко стал игроком "Минска" (руск.). football.by (9 сакавіка 2024). Праверана 11 сакавіка 2024.