Аляксандр Міхал Сапега

Аляксандр Міхал Сапега (12 верасня 1730 — 28 мая 1793), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, прадстаўнік роду Сапегаў, сын Казіміра Леана Сапегі. Абозны ВКЛ у 1748—1750, генерал-маёр (1750), падскарбі дворны літоўскі ў 1750—1754, ваявода полацкі ў 1754—1775, гетман польны ВКЛ у 1762—1775, канцлер літоўскі з 1775. Бацька Францішка Сапегі.

Аляксандр Міхаіл Сапега
Aleksander Michał Sapieha
Alaksandar Michał Sapieha. Аляксандар Міхал Сапега (XVIII) (3).jpg
Княжацкі герб «Ліс»
Княжацкі герб «Ліс»
Сцяг Гетман польны літоўскі
1762 — 1775
Папярэднік Міхал Юзаф Масальскі
Пераемнік Юзаф Сасноўскі
Сцяг Ваявода полацкі
1754 — 1775
Сцяг Канцлер вялікі літоўскі
1775 — 1793
Папярэднік Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі
Пераемнік Яўхім Храптовіч
Нараджэнне 12 верасня 1730(1730-09-12)[1]
Смерць 28 мая 1793(1793-05-28)[1] (62 гады)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Казімір Леан Сапега[d]
Маці Караліна Тэрэза з Радзівілаў[d]
Жонка Магдалена Агнешка з Любамірскіх[d]
Дзеці Казімір, Ганна Тэафілія, Караліна, Марыяна Кацярына, Амелія, Францішак
Член у
Дзейнасць дыпламат
Званне генерал
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Любартаве. 3 1746 года неаднаразова выбіраўся ў сойм. Таемна падтрымліваў Барскую канфедэрацыю, хоць быў лаяльным да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і расійскай улады. Непрыхільна сустрэў Канстытуцыю 3 мая 1791 года. У 1792 годзе па прапанове караля далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі і быў абраны яе маршалкам у ВКЛ, пасля чаго засядаў з кіраўніцтвам канфедэрацыі ў Гродне.

Збіраў кнігі, рукапісы. Валодаў Высокім, Друяй, Зэльвай, Старым і Новым Быхавам, Дзярэчынам, Луннам і інш.

Зноскі

  1. а б Aleksander Michał Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

ЛітаратураПравіць