Аляксандр Орса
Аляксандр Язэпавіч Орса (24 ліпеня 1896, в. Нягневічы, Навагрудскі павет, Мінская губерня (цяпер Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці) — 2 лістапада 1959, Нью-Ёрк) — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, педагог.
Аляксандр Орса | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лістапада 1959 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ала Аляксандраўна Орса-Рамана і Галіна Орса |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў гарадское вучылішча (1913) і настаўніцкія курсы (1915) у Навагрудку, сярэднюю школу пры Украінскім педагагічным інстытуце (1923) і прыродазнаўчы факультэт Карлава ўніверсітэта ў Празе.
У Першую сусветную вайну на Заходнім фронце, радавы 1-й кавалерыйскай дывізіі[1].
Пасля вяртання ў Заходнюю Беларусь выкладаў прыродазнаўства ў Навагрудскай беларускай гімназіі (1929—1934), працаваў у польскай пачатковай школе (1934—1939), сярэдняй школе (1939), педагагічным вучылішчы (1940—1941). У 1941 годзе, падчас Другой сусветнай вайны, быў выбраны настаўнікамі на пасаду акруговага школьнага інспектара Навагрудскай акругі[2]. Прымаў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе. У 1944 г. выехаў у Германію, быў дырэктарам Беларускай гімназіі імя Янкі Купала ў Рэгенсбургу (Міхельсдорф).
З 1949 года — у Нью-Ёрку (ЗША). Адзін з заснавальнікаў і сяброў Беларуска-амерыканскага задзіночання, стваральнік у Нью-Ёрку першай парафіі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, ініцыятар стварэння і заснавальнік Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, арганізатар першых беларускіх школ у Нью-Ёрку. Уваходзіў ва ўрад БНР у эміграцыі (міністр асветы). Рэдагаваў падручнікі для сярэдніх эмігранцкіх беларускіх школ.
Пахаваны на Беларусіх могілках у Іст-Брансуіку, штат Нью-Джэрсі[3].
Сям’я
правіцьУ сям’і педагогаў Аляксандра і Наталлі Орсаў нарадзіліся дочкі Галіна і Ала. З лета 1944 года разам з бацькамі яны апынуліся на эміграцыі.
- Дачка — Галіна Орса (1930—1984) — беларуская грамадска-культурная дзяячка, педагог.
- Дачка — Ала Орса-Рамана (нар. 1936, Навагрудак) — грамадскі і культурны дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША, амерыканскі вучоны-хімік. Доктар хімічных навук (1967).
Зноскі
- ↑ .Картотека бюро учета потерь в Первой мировой войне. 2529-О, л. 1241.
- ↑ Чэмер, Андрэй. Наваградзкая беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. — Вільнюс : Savarenas, 1997. — 135 с : іл. ; 20 см — ISBN 9986-749-04-2. С. 30
- ↑ РАДАЎНІЦА НА ЧУЖЫНЕ
Літаратура
правіць- Дзьве страты: Паўліна Івашкевіч (маці Антона Адамовіча), Аляксандар Орса // «Бацькаўшчына», № 42 (478), 15 ліст. 1959. — С. 4;
- Др. Аляксандар Орса. (На 25-я ўгодкі сьмерці) // «Беларус», № 323, ліст. 1984. — С. 4;
- На 10-ыя ўгодкі сьмерці Аляксандра Орсы // «Беларус», № 150, кастр. 1969. — С. 3;
- Ляднёва А. Орса // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000;
- Сумная гадавіна. (Др. Аляксандар Орса) // «Бацькаўшчына», № 46—47 (530—531), 27 ліст. 1960. — С. 3.
- Чэмер, Андрэй. Наваградзкая беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. — Вільнюс : Savarenas, 1997. — 135 с : іл. ; 20 см — ISBN 9986-749-04-2. С. 30