Аляксандр Павел Сапега
Аляксандр Павел Сапега (8 верасня 1672 — 4 студзеня 1734) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Аляксандр Павел Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Aleksander Paweł Sapieha | |||||||
![]() Надмагілле Аляксандра Паўла Сапегі ў касцёла трынітарыяў у Вільні | |||||||
Герб «Ліс» | |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Марцыян Дамінік Валовіч (1704 — 1712) | ||||||
Папярэднік | Ян Кароль Дольскі | ||||||
Пераемнік | Павел Кароль Сангушка | ||||||
Нараджэнне | 8 верасня 1672[1][2][…] | ||||||
Смерць |
4 студзеня 1734[1][3][…] (61 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Казімір Ян Сапега[3] | ||||||
Маці | Крысціна Барбара з Глябовічаў[d][3] | ||||||
Жонка | Марыя Крысціна Кацярына дэ Бецюн[d][3] | ||||||
Дзеці | Людвіка Марыя, Казімір Леан, Юзаф Станіслаў, Міхал Антоні, Марыя | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Адукацыя | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу (Браневе), у 1685—1689 у Парыжы. Чашнік ВКЛ у 1692, маршалак дворны ў 1692—1698, маршалак вялікі ў 1698—1703, 1705—1708 і з 1713. Удзельнічаў у Алькеніцкай бітве 1700, у час Паўночнай вайны 1700—1721 стаў на бок шведаў, караля Станіслава Ляшчынскага, які таксама даў яму пасаду вялікага маршалка (1705—1708). Пасля аднаўлення ўлады Аўгуста II у 1709 у апазіцыі да яго. Валодаў Друяй, Іказню, Сапежынам, Дуброўнам і іншымі маёнткамі.
Сям’я
правіцьБыў малодшым сынам Казіміра Яна Сапегі і яго першай жонкі Крысціны Барбары Глябовіч. Меў братоў Ежы Станіслава і Міхала Францішка. Ажаніўся ў 1691 з Марыяй Крысцінай дэ Бецюн (Marie Christine Catherine de Béthune-Chabris, 1677—1721), меў з ёй дзяцей:
- Людвіку Марыю (1695—1768), якая выйшла першы раз за графа Аляксандра Дамініка Веляпольскага, а пасля яго смерці за літоўскага падстолія Антонія Міхала Патоцкага;
- Казіміра Леана (1697—1738), генерала літоўскай артылерыі;
- Юзафа Станіслава (1708—1754), біскупа-каад’ютара віленскага;
- Міхала Антонія (1711—1760), літоўскага падканцлера;
- Марыю.
Зноскі
- ↑ а б Aleksander Paweł Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Aleksander Paweł Sapieha // MAK
- ↑ а б в г д Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 66. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Літаратура
правіць- Грыцкевіч А. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 549. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.