Аляксандр Паўлавіч Ксёндзаў
Аляксандр Паўлавіч Ксёндзаў (18 жніўня 1954, в. Баравыя, Крупскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастак-жывапісец, графік, прафесар БДАМ.
Алесь Ксёндзаў | |
---|---|
Аляксандр Ксёндзаў | |
Дата нараджэння | 18 жніўня 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | тэматычная карціна, партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў | Г. Х. Вашчанка, А. В. Бараноўскі, М. А. Савіцкі |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія
правіць1965—1972 — Рэспубліканская школа-інтэрнат па выяўленчаму мастацтву імя Івана Ахрэмчыка.
1972—1978 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, факультэт манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, выкладчыкі — Гаўрыла Вашчанка, Анатоль Бараноўскі.
1980—1984 — творчыя майстэрні жывапісу Акадэміі мастацтваў СССР, выкладчык — Міхаіл Савіцкі.
З 1987 — Член Саюза мастакоў СССР.
З 1994 выкладаў у Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў, прафесар кафедры жывапісу.
1997 — Гран-пры II міжнароднага сімпозіума імя Марка Шагала, Беларусь.
2003 — Медаль Беларускага саюзу мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве».
2007 — Медаль Францыска Скарыны.
Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Траццякоўскай галерэі, калекцыі «Дойчэ-Банка» ў Лейпцыгу (ФРГ), калекцыі барона фон Тобля ў Цюрыху (Швейцарыя) і іншых прыватных сборах Беларусі і замежжа[1].
Мастацкія выставы
правіць- 1989 — «Сакавіцкі апошні снег», Дом кіно, Мінск
- 1991 — «На галерэі», Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
- 1993 — «Зямля пад белымі крыламі», галерэя «М-ART», Славенія, г. Марыбар
- 1994 — «Вецер сямі мораў», Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
- 1994 — «9 мастакоў», Славакія, г. Нітра
- 1996 — «BelART-TRANSIT», галерэя «Сарт», ЦДМ, Масква
- 1996 — «Майстры Беларусі», галерэя «ARKA», Літва, Вільнюс
- 1999 — «Ню», галерэя «Schtadwerke», Германія, Мюнстэр
- 2000 — «Выкраданне Еўропы», галерэя «Anixis», Швейцарыя
- 2002 — «Сны Арлекіна», галерэя «Мастацтва», Беларусь, Мінск
- 2003 — «Восень у Мінску», галерэя «Anixis», Швейцарыя
- 2005 — «Нараджэнне Венеры», Палац мастацтва, Мінск
- 2007 — «Рэмінісцэнцыі ХХ стагоддзя», Нацыянальная бібліятэка Літвы, Вільнюс
- 2007 — «POST-традыцыя», Дзяржаўная філармонія, Літва, Вільнюс
- 2010 — Персанальная выстаўка, галерэя «Nikolai», Германія, Берлін
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- Галерэя «Крыга» Архівавана 22 лютага 2014.
- Мастацтва. «Алесь Ксяндзоў. Лінія — след душы» Архівавана 10 сакавіка 2016.
- Культура. «Эпоха ў каляровым шкле. Вітражы ў Савеце Рэспублікі» Архівавана 10 сакавіка 2016.