Аляксандр Паўлавіч Старавойтаў
Аляксандр Паўлавіч Старавойтаў (18 чэрвеня 1934, в. Лебядзёўка, Слаўгарадскага раёна, Магілёўскай вобласці — 13 мая 2009, Магілёў) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971). Заслужаны будаўнік БССР (1965).
Аляксандр Паўлавіч Старавойтаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 мая 2009 (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьУ 1951 годзе скончыў школу ФЗН № 20 г. Магілёва. З 1951 года па 1953 год працаваў муляром будтрэста № 11 у Магілёве. У 1953—1956 гадах служыў у арміі. З лютага 1957 года брыгадзір комплекснай брыгады муляроў БУ-59 будтрэста № 12 г. Магілёва. У 1973 годзе скончыў будаўнічы тэхнікум у г. Магілёве.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1966—1970, 1977—1979), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1971—1975, 1980—1985), членам Магілёўскага абкама КПБ, членам парткама будтрэста № 12, членам групы народнага кантролю БУ-59.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» і Кастрычніцкай рэвалюцыі, медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна».
Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 29 лістапада 1978 года[1].