Аляксандр Паўлавіч Чакалін
Аляксандр Паўлавіч Чакалін (25 сакавіка 1925, сяло Пескавацкае, Тульская вобласць, РСФСР — 6 лістапада 1941, Ліхвін, Тульская вобласць, РСФСР) — Герой Савецкага Саюза (1942).
Аляксандр Паўлавіч Чакалін | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 сакавіка 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лістапада 1941 (16 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ 1938 года жыў у горадзе Ліхвін (зараз Чакалін). Скончыў 9 класаў. З набліжэннем лініі фронту ўступіў у знішчальны батальён, а пасля акупацыі горада ў партызанскі атрад «Перадавы». Удзельнічаў у баях, хадзіў у разведку, быў радістам. У пачатку лістапада 1941 года быў захоплены нямецкімі войскамі і пасля катаванняў павешаны.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 4 лютага 1942 года пасмяротна.
Памяць
правіцьУ 1942 годзе былі выпушчаны две паштовыя маркі СССР (наміналам 30 кап. і 1 руб.) памяці Героя Савецкага Саюза А. П. Чакаліна.
У 1944 годзе горад Ліхвін (Тульская вобласць) перайменаваны ў Чакалін па прозвішчы А. П. Чакаліна, пакаранага нямецкімі акупантамі ў гэтым горадзе. У г. Чакаліне ўсталяваны помнік А. П. Чакаліну.
У Мінску імем А. П. Чакаліна названы вуліца і завулак Заводскага раёна (1961), усталявана мемарыяльная дошка.
Літаратура
правіць- Чекалин Александр Павлович // Великая Отечественная война 1941—1945: Энцикл. — М., 1985. — С. 778.
- Чекалин Александр Павлович // Их именами названы: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 660.
- Чекалин Александр Павлович // Минск: Энцикл. справ. — Мн., 1980. — С. 396.
- Чекалин Александр Павлович // Герои Советского Союза: Краткий биогр. слов.: В 2 т. — Т. 2. — М., 1988. — С. 712.
- Вставай на смертный бой! [А. Чекалин] // Петраченко Д. Н. Именами героев. — Мн., 1978. — С. 197—199.