Аляксандр Паўлавіч Чакалін

(Пасля перасылкі з Аляксандр Паўлавіч Чэкалін)

Аляксандр Паўлавіч Чакалін (25 сакавіка 1925, сяло Пескавацкае, Тульская вобласць, РСФСР — 6 лістапада 1941, Ліхвін, Тульская вобласць, РСФСР) — Герой Савецкага Саюза (1942).

Аляксандр Паўлавіч Чакалін
Дата нараджэння 25 сакавіка 1925(1925-03-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 1941(1941-11-06) (16 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З 1938 года жыў у горадзе Ліхвін (зараз Чакалін). Скончыў 9 класаў. З набліжэннем лініі фронту ўступіў у знішчальны батальён, а пасля акупацыі горада ў партызанскі атрад «Перадавы». Удзельнічаў у баях, хадзіў у разведку, быў радістам. У пачатку лістапада 1941 года быў захоплены нямецкімі войскамі і пасля катаванняў павешаны.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 4 лютага 1942 года пасмяротна.

Памяць правіць

 
А. П. Чакалін, Паштовая марка СССР 1942 года, 30 кап.
 
А. П. Чакалін, Паштовая марка СССР 1942 года, 1 руб.

У 1942 годзе былі выпушчаны две паштовыя маркі СССР (наміналам 30 кап. і 1 руб.) памяці Героя Савецкага Саюза А. П. Чакаліна.

У 1944 годзе горад Ліхвін (Тульская вобласць) перайменаваны ў Чакалін па прозвішчы А. П. Чакаліна, пакаранага нямецкімі акупантамі ў гэтым горадзе. У г. Чакаліне ўсталяваны помнік А. П. Чакаліну.

У Мінску імем А. П. Чакаліна названы вуліца і завулак Заводскага раёна (1961), усталявана мемарыяльная дошка.

Літаратура правіць

  • Чекалин Александр Павлович // Великая Отечественная война 1941—1945: Энцикл. — М., 1985. — С. 778.
  • Чекалин Александр Павлович // Их именами названы: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 660.
  • Чекалин Александр Павлович // Минск: Энцикл. справ. — Мн., 1980. — С. 396.
  • Чекалин Александр Павлович // Герои Советского Союза: Краткий биогр. слов.: В 2 т. — Т. 2. — М., 1988. — С. 712.
  • Вставай на смертный бой! [А. Чекалин] // Петраченко Д. Н. Именами героев. — Мн., 1978. — С. 197—199.