Аляксандр Паўлавіч Шпакоўскі
Аляксандр Паўлавіч Шпакоўскі (нар. 18 лістапада 1984, г. Мінск) — беларускі палітычны аглядальнік, член арганізаванай Аляксандрам Лукашэнкам камісіі па выпрацоўцы паправак да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Незалежныя СМІ характарызуюць яго як праўладнага палітолага[1][2][3][4].
Аляксандр Паўлавіч Шпакоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
18 лістапада 1984 (40 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 18 лістапада 1984 года ў г. Мінску[5]. Вырас у няпоўнай сям’і. У 2007 годзе скончыў гістарычны факультэт БДПУ імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Гісторыя і рэлігіязнаўства», у 2011 годзе — юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Правазнаўства»[6][7][5].
У маладосці член Беларускай партыі свабоды[7]. Быў актывістам «Правага альянсу», у 2006 годзе быў адным з ахоўнікаў апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча, але, у адрозненне ад паплечнікаў, не затрымліваўся ўладамі. Яго погляды ў гэты перыяд ацэньваюцца як радыкальна апазіцыйныя[8].
Працаваў настаўнікам гісторыі сярэдняй агульнаадукацыйнай школы; у дзяржаўных установах адукацыі і мясцовых выканаўчых органах улады[5], у тым ліку ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска. Быў адным з арганізатараў праекта «Антымак»[9]. Выступаў, у прыватнасці, супраць легалізацыі лёгкіх наркотыкаў і заяўляў пра іх шкоду для грамадства[7]. Па сцвярджэнні філосафа і палітолага Уладзімір Мацкевіча, кар’еры Шпакоўскага садзейнічаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей, пасля чаго, па яго словах, «потым гэтых людзей проста перакупілі на грошы АП РФ і Фонду Гарчакова». Таксама згадваецца пра сувязі Шпакоўскага з праўладным палітолагам Юрыем Шаўцовым[10]. У інтэрв’ю 2012 года выступаў супраць прыцягнення ў Беларусь замежнай рабочай сілы («Мы не можам дапусціць, каб сюды прыйшлі нейкія прыхадні, усталявалі свае парадкі») і заявіў у зацікаўленасці ў ператварэнні Расіі ў «рускую дзяржаву для рускага народа»[7]. Гісторык Аляксей Братачкін ахарактарызаваў тэарэтычны публіцыстычны артыкул Шпакоўскага як, які мае мала дачынення да сацыяльнай рэчаіснасці і падкрэсліў, што ў артыкуле Шпакоўскага «сэнсы ствараюцца пры дапамозе клішэ і лозунгаў».
У 2016 годзе Шпакоўскі і Аляксей Дзермант суправаджалі лідараў італьянскай неафашысцкай партыі «Новая сіла» і праварадыкальнай Брытанскай нацыянальнай партыі Раберта Фіёрэ і Ніка Грыфіна, якія прыехалі ў Мінск[10][11].
З’яўляецца дырэктарам Цэнтра «Актуальная канцэпцыя», удзельнік праекта Аляксея Дзерманта «Цытадэль»[12]. Шпакоўскі разам з Пятром Пятроўскім і Аляксеем Дзермантам удзельнічаў у дзейнасці праекта «Санар-2050», што фінансуецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі[8]. Аналітычны цэнтр ISANS згадаў Аляксандра Шпакоўскага ў якасці аднаго з актыўных дзеячаў прарасійскіх арганізацый у Беларусі[13]. У 2017 годзе невядомыя размясцілі ў адкрытым доступе дамп перапіскі, якая нібыта мела месца паміж Шпакоўскім і меркаваным каардынатарам антыўкраінскіх акцый Аляксандрам Усоўскім[9]. У лістападзе 2020 года праўладны Беларускі саюз журналістаў выбраў Шпакоўскага ўпаўнаважаным па пытаннях абароны правоў журналістаў[3].
У 2021 годзе ўвайшоў у склад заснаванай Аляксандрам Лукашэнкам Канстытуцыйнай камісіі, якая распрацавала папраўкі да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь[14]. Прымаў удзел у распрацоўцы Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, фарміраванні айчыннага антынаркатычнага заканадаўства. Член Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь»[5].
У 2023 годзе Шпакоўскі трапіў у санкцыйны спіс Украіны[15].
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Свіслацкай акругі № 95. Член Пастаяннай камісіі па міжнародных справа[5].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», медалём Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь «За ўзаемадзеянне». Мае падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Камандуючага ўнутранымі войскамі МУС[5].
Крыніцы
правіць- ↑ Политолог предложил закрыть половину партий — и оппозиционных, и провластных Архівавана 24 снежня 2019.
- ↑ Провластный эксперт Шпаковский: более 20 % белорусов готовы с оружием в руках защищаться от России(недаступная спасылка)
- ↑ а б В провластном Союзе журналистов появился уполномоченный по защите журналистов — Александр Шпаковский
- ↑ Стал известен состав конституционной комиссии: кто будет менять Конституцию Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2021. Праверана 4 чэрвеня 2022.
- ↑ а б в г д е Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- ↑ Александр Шпаковский Архівавана 9 лютага 2022.
- ↑ а б в г Персона. Александр Шпаковский: в Беларуси сильное нарколобби
- ↑ а б Мы и они. Лица и имена врагов независимости Беларуси Архівавана 14 красавіка 2021.
- ↑ а б Шпаковский, Дермант и «быдло шкловское» — как белорусские деятели клянчили деньги на передел Европы
- ↑ а б Казус Дзерманта Архівавана 1 лістапада 2020.
- ↑ Лидеры итальянских и британских неонацистов посетили Беларусь, их сопровождали Дзермант и Шпаковский
- ↑ Аляксандр Шпакоўскі. БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛІЗМ. Новы вобраз беларускай ідэі Архівавана 21 кастрычніка 2021.
- ↑ iSANS: идеологическое обеспечение принудительной интеграции и неонацисты-объединители
- ↑ Шпаковский, Богдан, Марзалюк. Кто вошел в состав комиссии по разработке изменений в Конституцию
- ↑ ШПАКОВСЬКИЙ Олександр Павлович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2023. Праверана 7 красавіка 2023.