Аляксандр Прохаравіч Круталевіч

Аляксандр Прохаравіч Круталевіч (2 (14) красавіка 1894, Варшава[2] — 24 лістапада 1937, НКУС, Менск[2]) — савецкі беларускі шашыст[ru], матэматык, настаўнік, выкладчык вышэйшай школы.

Аляксандр Прохаравіч Круталевіч
альтэрн.: Аляксандар Круталевіч
Дата нараджэння 2 (14) красавіка 1894
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 1937(1937-11-24) (43 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, шашыст, выкладчык, спартсмен
Навуковая сфера матэматыка[1] і шашкі[1]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 3 ступені з мячамі і бантам
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Ахрышчаны 5 (17) красавіка 1894 года ў Свята-Марыінскай царкве на Празе ў Варшаве. У 1911—1914 гадах навучаўся ў прыватнай гімназіі Зубакіна і Фальковіча ў Мінску, па сканчэнні паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага універсітэта.[2]

Падчас 1-й сусветнай вайны, у чарговы прызыў студэнтаў накіраваны Маскоўскім павятовым вайсковым начальнікам ў Чугуеўскае ваеннае вучылішча, куды прыняты 1.5.1916 года юнкерам без іспытаў. Паспяхова скончыў курс 1.10.1916 года з чынам прапаршчыка. Да красавіка 1917 года служыў малодшым афіцэрам 197-га пяхотнага запаснога палка ў Аляксандраве, дзе 23.1-7.3.1917 года камандаваў ротай. Затым да чэрвеня 1917 года ў 300-м пяхотным запасным палку ў Бендэрах. З чэрвеня 1917 да студзеня 1918 года на Румынскім фронце ў складзе 496-га Вількамірскага пяхотнага палка. Узнагароджаны ордэнам Св. Станіслава 3 ступені з мячамі і бантам (26.10.1917).[2]

Звольнены з арміі праз хваробу. Вярнуўся ў Маскву і ў ліпені 1918 года аднавіўся ва ўніверсітэце, аднак ужо ў верасні забраў дакументы. Пасведчання пра сканчэнне ўніверсітэцкага курса ў асабістай універсітэцкай справе Круталевіча няма.[2]

 
Аляксандр Круталевіч. 1922
 
Навуковая камісія Інбелкульту, 1922 год. А. Круталевіч сядзіць другі злева.

З 1918 года выкладаў у сярэдніх навучальных установах Мінска. З 1921 года ў складзе навукова-тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта займаўся распрацоўкай навуковай тэрміналогіі ў галіне алгебры, геаметрыі, батанікі, фізікі і хіміі. З 1922 года выкладаў у педагагічным тэхнікуме, з 1925 — у БДУ.[2]

У 1925—1928 гадах асістэнт, потым дацэнт, кафедры методыкі матэматыкі педагагічнага факультэта БДУ, у 1928 годзе выкладаў тры курсы — «Методыка матэматыкі», «Тэорыя дэтэрмінантаў і вышэйшая алгебра» і «Тэорыя лікаў». Працаваў у БДУ і пасля 1928 года, вёў розныя курсы, уваходзіў у камісіі па распрацоўцы вучэбных праграм і па арганізацыі педагагічнага і метадычнага практыкуму. У сакавіку 1931 года ўвайшоў у склад камісіі па іспытах па матэматыцы для паступаючых у БДУ студэнтаў (у тыя гады быў дадатковы веснавы набор). У канцы ліпеня 1931 года педагагічны факультэт БДУ стаў Беларускім дзяржаўным вышэйшым педагагічным інстытутам (цяпер БДПУ імя Максіма Танка), але Круталевіч там не працаваў, працягваў выкладаць у БДУ яшчэ ў жніўні 1931 года. Вядомы памер заробку дацэнта Круталевіча за жнівень 1931 года — 331,25 рубель брута, яшчэ 45,00 рублёў за выкладанне на завочным педагагічным факультэце і 58,50 рублёў за заняткі са студэнтамі веснавога набору.[3]

Да пачатку 1932 года працаваў ужо не ў БДУ, а ў Беларускім дзяржаўным энергетычным інстытуце (заснаваны ў 1930, з 1933 — факультэт створанага БПІ). У сакавіку 1932 года працаваў ужо ў Беларускім дзяржаўным аўтадарожным вучэбным камбінаце.[3]

Пазней у 1930-я гады, імаверна, Круталевіч быў загадчыкам кафедры матэматыкі ў Бухарскім педагагічным інстытуце.[2]

Апроч гэтага, быў вядомы як шашыст, удзельнік спаборніцтваў па рускіх шашках[2], у прыватнасці I-га і II-га чэмпіянатаў СССР па рускіх шашках. Быў знаёмы з Давыдам Іванавічам Саргіным[ru], захаваў частку архіва шашачнага гісторыка, запісаў успаміны.

Арыштаваны па даносе 14 снежня 1936 года, месца арышту не вядома. Асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 24.11.1937 года ў Мінску.[2]

Сям’я

правіць

Бацька — Прохар Рыгоравіч Круталевіч (нар. 28.7.1867), з праваслаўных сялян Ігуменскага павета. Скончыў 4-класную Мар’іна-Горскую сельскагаспадарчую школу. У 21-гадовым узросце прызваны ў армію, прайшоў належную паводле цэнзу 3-гадовую тэрміновую службу. Па звальненні ў запас, імаверна, працаваў па спецыяльнасці, потым пераехаў у Польшчу. 6.11.1893 годам залічаны акалодачным наглядчыкам Варшаўскай гарадской паліцыі. Падчас наведвання Варшавы імператарам Мікалаем II у жніўні 1897 года Прохар Круталевіч быў у ахове, за што загадам імператара ўзнагароджаны сярэбраным кішэнным гадзіннікам з дзяржаўным гербам і ланцужком. З 1.8.1908 года па вольным найме памочнік прыстава Лодзінскай паліцыі, створанай на сродкі фабрыкантаў і абывацеляў. З 1.7.1909 на пасадзе памочніка прыстава 4-га Петракаўскага ўчастка Лодзінскай гарадской паліцыі, з 5.7.1911 служыў наглядчыкам Калішскага вышуковага аддзялення. Калежскі рэгістратар (21.9.1900, старшынство з 6.11.1899), губернскі сакратар (22.3.1903, старш. 6.11.1902). Жанаты з Аленай Якаўлеўнай Марозаўскай (нар. 22.8.1871), меў двух сыноў — Аляксандра і Барыса.[2]

Брат — Барыс (нар. 9.4.1900[2]), майстар спорту па шашках, удзельнік чэмпіянатаў СССР па рускіх шашках

Дзядзька — Аркадзь Ракітніцкі, майстар спорту па шашках. Пасля гібелі Аляксандра Круталевіча, паводле яго жадання ўдава перадала бібліятэку і архіў Ракітніцкаму.

У 1915 годзе ажаніўся з Нінай Фаўстаўнай Пракаповіч, дачкой падпалкоўніка ў адстаўцы, ураджэнца Мінскай губерні.[2]

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б в г д е ё ж з і к л Баринов 2022.
  3. а б Аніська 2022.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць