Аляксандр Пятровіч Барсукоў
Аляксандр Пятровіч Барсукоў (29 красавіка 1965, в. Перавессе, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — работнік міліцыі ў Беларусі, дзяржаўны функцыянер, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь з 2024 года. генерал-лейтэнант міліцыі (2020).
Аляксандр Пятровіч Барсукоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
29 красавіка 1965 (59 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
|
||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
генерал-лейтэнант міліцыі |
||||||
Узнагароды |
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Мінску (2020—2024), намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (2017—2020). Адзін з кіраўнікоў сілавых структур, якія прымалі ўдзел у падаўленні акцый пратэсту 2020 года.
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 29 красавіка 1965 года ў в. Перавессе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці[1].
З 1983 па 1985 год праходзіў тэрміновую ваенную службу ва Узброеных Сілах СССР.
На службе ў органах унутраных спраў з 1985 года.
У 1986 годзе працаваў сяржантам міліцыі ўзвода па абслугоўванні Цэнтральнага раёна Гомеля асобнага батальёна патрульна-паставой службы міліцыі УУС Гомеля, прымаў удзел у эвакуацыі мясцовых жыхароў і ахове правапарадку ў раёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Да пераезду ў Мінск чатыры гады служыў следчым у АУС Веткаўскага райвыканкама[2].
У 1990 годзе скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя М. В. Фрунзэ[3].
Пазней праходзіў службу на розных пасадах у АМАПе пры МУС Рэспублікі Беларусь.
У 1997 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства»[1].
З 1999 па 2002 год працаваў намеснікам начальніка Цэнтральнага РУУС Мінска — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі.
З 2002 па 2007 год быў камандзірам палка патрульна-паставой службы міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама, затым працаваў намеснікам начальніка УУС Мінскага аблвыканкама — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі.
З 2007 па 2011 год праходзіў службу ў розных кіруючых пасадах Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС, узначальваў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС.
Неаднаразова асабіста каардынаваў разгоны акцый пратэсту ў Мінску[4]. Пасля жорсткага разгону ў Мінску акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года па выніках правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года Барсукоў заявіў, што падчас гэтых падзей пацярпела ў дзясяткі больш міліцыянтаў, чым дэманстрантаў[5].
C 21 кастрычніка 2011 года[6] па 10 лістапада 2017 года працаваў начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама.
З 10 лістапада 2017 года[7] па 24 снежня 2019 года быў намеснікам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
24 снежня 2019 года прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі[8].
З’яўляўся адным з кіраўнікоў, якія займаліся задушэннем масавых пратэстаў па выніках прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Нягледзячы на шматлікія сведчанні[9][10] здзекаў, прыніжэнняў і катаванняў затрыманых у ходзе масавых пратэстаў, вечарам 13 жніўня Барсукоў заявіў, што «ніякіх здзекаў не было»[11].
З 29 кастрычніка 2020 года да 29 сакавіка 2024 года[12] — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па горадзе Мінску, прысвоена званне генерал-лейтэнант міліцыі.
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Паўднева-Заходняй акругі № 100. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы[1].
Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін
правіцьАляксандр Барсукоў неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза[13]. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года у 2012 годзе Савет Еўрапейскага Саюза прызнаў Барсукова як начальніка ГУУС Мінгарвыканкама, які шэраг гадоў кіраваў дзеяннямі міліцыі супраць вулічных пратэстоўцаў, адказным за рэпрэсіі супраць каля дзясятка мірных дэманстрантаў у Мінску, якія пазней былі асуджаны за парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах[13][4]. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[14].
31 жніўня 2020 года Барсукоў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзеная бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовы забарону на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву у сувязі з тым, што сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў[15][16].
2 кастрычніка 2020 года Барсукоў быў зноўку ўключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Савет Еўрапейскага Саюза прызнаў, што Барсукоў застаўся актыўным у рэжыме Лукашэнкі як інспектар па гораду Мінску, адказным за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якая праводзіцца сіламі МУС пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, у прыватнасці, за адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, а таксама за запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[17]. Акрамя таго, Барсукова ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[18], Канада[19], Швейцарыя[20][21].
2 кастрычніка 2020 года ЗША ўключылі Барсукова ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб як аднаго з кіраўнікоў службаў бяспекі, адказных за жорсткае падаўленне пратэстаў[22].
Сям'я
правіцьЖанаты, мае сына[1].
Узнагароды
правіць- медаль «За бездакорную службу» III ступені,
- медаль «За бездакорную службу» II ступені,
- медаль «За бездакорную службу» I ступені (2012)[23],
- ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2014)[24],
- ордэн «За службу Радзіме» II ступені,
- медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку».
Зноскі
- ↑ а б в г Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- ↑ 26 апреля — 34-я годовщина чернобыльской трагедии
- ↑ Президент назначил начальника ГУВД Мингорисполкома заместителем главы МВД, два зама уволены (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2020. Праверана 4 жніўня 2021.
- ↑ а б COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
- ↑ Начальник минской милиции, который лично руководил разгоном протестов, стал заместителем Шуневича (руск.). Белсат. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2021. Праверана 15 жніўня 2020.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 21 октября 2011 года № 480 «О назначении А. П. Барсукова»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 10 ноября 2017 года № 400 «Об А. П. Барсукове»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 24 декабря 2019 года № 480 «Об А. П. Барсукове»
- ↑ Пострадавшие на протестах рассказывают о том, как получили ранения (руск.)(недаступная спасылка). Onliner.by. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2020. Праверана 4 жніўня 2021.
- ↑ Поставили прохожего на колени и ОМОНовец со спины ударил его с разбегу
- ↑ В МВД Белоруссии отвергли обвинения в издевательствах над задержанными
- ↑ Сергеенка афіцыйна перастаў быць кіраўніком Адміністрацыі . Наша Ніва (29 сакавіка 2024).
- ↑ а б Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011).
- ↑ Денис Лавникевич. Батьке простили старые грехи (руск.). Газета.ru (15 лютага 2016). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (31 августа 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
- ↑ Лукашенко, ЦИК, силовики. Страны Балтии ввели санкции в отношении белорусских чиновников (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2020.
- ↑ Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). gov.uk . Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
- ↑ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (англ.). Swissinfo (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ SECO: Ordinance on measures against Belarus (англ.). Staatssekretariat für Wirtschaft (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
- ↑ Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША. Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычніка 2012 года № 482 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2014 года № 429 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»