Аляксандр Пятровіч Дзмітрачэнка
Аляксандр Пятровіч Дзмітрачэнка (нар. 1 верасня 1900, Ула, Віцебская губерня — 8 жніўня 1981, Ленінград) — вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, Герой Сацыялістычнай Працы. Заслужаны дзеяч навукі РСФСР, (1934), доктар сельскагаспадарчых навук (1947).
Аляксандр Пятровіч Дзмітрачэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 верасня 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 1981 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Пасля заканчэння ў 1922 годзе Сцябутаўскага сельскагаспадарчага інстытута працаваў у Ленінградзе. У 1939—1946 гадах у Валагодскім малочным інстытуце, з 1976 года — прафесар-кансультант. У 1945—1956 гадах — загадчык кафедры Ленінградскага ветэрынарнага інстытута.
У 1961 годзе было прысвоена званне «Заслужаны дзеяч навукі РСФСР». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Аляксандру Пятровічу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Навуковая дзейнасць правіць
Распрацоўваў пытанні эфектыўнасці выкарыстання і ацэнкі каларыйнасці кармоў, распрацоўкі прынцыпаў нарміравання кармлення буйной рагатай жывёлы, выкарыстання электронна-вылічальнай тэхнікі для складання аптымальных рацыёнаў кармлення жывёлы.
Узнагароды правіць
- Герой Сацыялістычнай Працы
- Медаль «Серп і Молат»
- Ордэн Леніна — двойчы
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Сярэбраны медаль ВДНГ СССР
Літаратура правіць
- Дмитроченко Александр Петрович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост. И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 87.
- Дмитроченко Александр Петрович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич (пред.) [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 232.