Аляксандр Пятровіч Жасткоў
Аляксандр Пятровіч Жасткоў (руск.: Александр Петрович Жестков; 26 ліпеня 1922 — 27 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і вызвалення Віцебскай вобласці ад нацысцкіх захопнікаў. Камандзір кулямётнага ўзвода, гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (званне прысвоена 24.03.1945, пасмяротна).
Аляксандр Пятровіч Жасткоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 ліпеня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 чэрвеня 1944 (21 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Слаўцава Мелянкоўскага павета (Мелянкоўскі раён, Уладзімірская вобласць). У Чырвонай Арміі з 1940 года. З 1941 года на Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім і 3-м Беларускім франтах.
Вызначыўся падчас Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі. 23 чэрвеня 1944 г. каля вёскі Карпавічы (Сенненскі раён) узвод пад яго камандаваннем знішчыў 6 агнявых пунктаў праціўніка, фарсіраваў раку Лучоса, захапіў і утрымліваў плацдарм, забяспечыўшы пераправу палка. 24 чэрвеня 1944 г. каля вёскі Асінаўка (Віцебскі раён) узвод знішчыў 5 кулямётных пунктаў і каля 130 гітлераўцаў. 25 чэрвеня ў баі каля вёскі Камары Віцебскага раёна на працягу дня адбіў 4 контратакі праціўніка, загінуў у гэтым баі.
Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Ваяводкі Віцебскага раёна.
Імем А. П. Жасткова ў 1985 годзе названа адна з вуліц Віцебска.
Літаратура
правіць- Витебск: Энциклопедический справочник. / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1