Аляксандр Пятровіч Мацвейка

вучоны ў галіне лясной гаспадаркі

Аляксандр Пятровіч Мацве́йка[1] (нар. 22 кастрычніка 1929) — вучоны ў галіне тэхналогіі і машын лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі, доктар тэхнічных навук (2004), прафесар (1988). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2005).

Аляксандр Пятровіч Мацвейка
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1929(1929-10-22) (94 гады)
Месца нараджэння Савалуцк, Любанскі раён, Бабруйская акруга, БССР, СССР
Грамадзянства
Род дзейнасці настаўнік
Навуковая сфера лясная гаспадарка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (2004)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Ветэран працы»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў былой вёсцы Савалуцк[2] (у сучасным Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). у 1953 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Лесаінжынерная справа» і застаўся працаваць у ім (1954—2015). У 1962 годзе скончыў аспірантуру пры Ленінградскай лесатэхнічнай акадэміі. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1971—1985 гадах на пасадзе загадчыка кафедрай лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак факультэта тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, у 1977—1981 гадах — дэкан факультэта .

Навуковая дзейнасць правіць

Займаўся пытаннямі малаадходных і безадходных тэхналогій нарыхтоўкі драўнянай сыравіны і машын для іх рэалізацыі, крыніц драўнянай сыравіны і напрамкаў іх рацыянальнага выкарыстання. Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.

Сярод апублікаванага:

  • Технология и машины лесосечных и лесовосстановительных работ. — Мн., 1975.
  • Справочник мастера лесозаготовок. — Мн., 1993. (разам з А. С. Федарэнчыкам, Р. І. Завойскіх)
  • Технология и оборудование лесозаготовительного производства. — Мн., 2006.

Узнагароды і званні правіць

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
  2. Спаленая фашыстамі ў 1942 годзе ў час карнай аперацыі «Бамберг»

Літаратура правіць

Спасылкі правіць