Аляксандр Пятровіч Саладкоў
Аляксандр Пятровіч Саладкоў (нар. 5 кастрычніка 1960, Віцебск—14 кастрычніка 2013) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі, дзяржаўны дзеяч.
Аляксандр Пятровіч Саладкоў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1960 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 2013 (53 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | урач, дзяржаўны дзеяч |
Навуковая сфера | фізіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Член у |
Біяграфія
правіцьУ 1984 годзе з адзнакай скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа». Працаваў у Віцебскім медыцынскім інстытуце на пасадзе асістэнта, дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры нармальнай фізіялогіі, загадчыкам Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыяй. У 1991 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук на тэму «стрэсарныя змены функцыі каранарных сасудаў інтактнага і гіпертрафаванага сэрца». У 1998 годзе паспяхова абараніў дысертацыю на суісканне ступені доктара медыцынскіх навук «Эндатэліяльны механізм стрэсарных змяненняў сасудзістага тонусу».
З 2001 па 2009 працаваў прарэктарам па навукова-даследчай рабоце ВДМУ. У 2005 годзе з адзнакай скончыў факультэт педагогікі і псіхалогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Прафесійнае навучанне».
З 21.04.2009 па 14.10.2013 года працаваў рэктарам установы адукацыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Трагічна загінуў у аўтакатастрофе пры выправе ў працоўную камандзіроўку.
Аўтар 2-х манаграфій, 6 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, у тым ліку навучальнага дапаможніка «Менеджмент і арганізацыйнае развіццё вышэйшай школы» (Днепрапятроўск, 2012), больш за 350 навуковых прац.
Аляксандр Пятровіч Саладкоў — сапраўдны член Нью-Ёркскай акадэміі навук, сапраўдны член таварыства эксперыментальнай біялогіі і медыцыны (ЗША), член Міжнароднай Акадэміі гуманізацыі адукацыі (Германія).
Саладкоў А. П. з’яўляўся дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 26 склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5 склікання.
Літаратура
правіць- Саладкоў Аляксандр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 97. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Солодков Александр Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 481—482.
- Солодков Александр Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. — Т. 7 : Снегирь-Ящерицын — С. 32.