Аляксандр Пятровіч Тармасаў
Алякса́ндр Пятро́віч Тарма́саў (11 жніўня 1752 — 13 лістапада 1819) — расійскі граф, генерал ад кавалерыі. У французска-расійскую вайну 1812 года камандаваў 3-й заходняй арміяй на паўднёвых рубяжах Расійскай імперыі.
Аляксандр Пятровіч Тармасаў | |
---|---|
руск.: Александр Петрович Тармасов | |
| |
Дата нараджэння | 11 (22) жніўня 1752 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 (25) лістапада 1819 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расія |
Званне | генерал ад кавалерыі |
Бітвы/войны | Рацлавіцы, Кобрын, Гарадзечна, Таруціна, Малаяраславец, Вязьма, Красны |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьРаннія гады
правіцьЗ дваран. Бацька — лейтэнант флоту Пётр Іванавіч Тармасаў (памёр у 1789).
У 10 год быў накіраваны ў Найвышэйшы двор пажам, а ў 1772 паступіў на вайсковую службу паручыкам у Вяцкі пяхотны полк. У 1774 атрымаў званне маёра, у 1777 — падпалкоўніка, у 1784 у чыне палкоўніка стаў камандаваць Александрыйскім лёгкаконным палком.
Заўважаны Пацёмкіным, ён быў камандзіраваны ў 1782 у Крым для задушэння бунту татараў.
У пачатку 2-й турэцкай вайны (1787—1792) знаходзіўся ў кацярынаслаўскай арміі. У 1788 прымаў удзел у штурме Ачакава. У 1791, камандуючы коннай брыгадай, здзейсніў удалы паход за Дунай да Бабадага, а 28 чэрвеня прыняў удзел у Мачынскай бітве, кіруючы конніцай левага крыла. 21 сакавіка 1791 атрымаў чын генерал-маёра. Узнагароджаны 18 сакавіка 1792 ордэнам Св. Георгія 3-га класа № 95.
Во уважение на усердную службу, храбрые и мужественные подвиги, оказанные им в сражении при Мачине и разбитии войсками Российскими под командою генерала князя Николая Васильевича Репнина многочисленной турецкой армии верховным визирем Юсуф-пашею предводимой. |
Удзел у задушэнні паўстання Касцюшкі
правіцьПадчас Паўстання Касцюшкі атрымаў паражэнне ад паўстанцаў пад Рацлавіцамі, 28 верасня 1794 у бітве ад Мацяёвіцамі кіраваў левым флангам галоўных сіл. Падчас штурму Прагі (прадмесця Варшавы) узначальваў адну з калон.
Пасля задушэння паўстання Кацярына II узнагародзіла Тармасава ордэнам Св. Уладзіміра II-га класа і залатой шпагай, аздобленай брыльянтамі з надпісам «За адвагу», а кароль Станіслаў Аўгуст даслаў яму ордэны Белага Арла і Св. Станіслава. У снежні 1795 назначаны віленскім губернатарам.
Перыяд канфліктаў з Турцыяй і Персіяй
правіць6 лютага 1798 атрымаў чын генерал-лейтэнанта.
Пры Паўле I у 1799 годзе звольнены са службы і кінуты ў турму, як і многія іншыя генералы. Але 16 лістапада 1800 ізноў прызначаны камандзірам палка кірасіраў лейб-гвардыі Яго Высокасці. 15 верасня 1801 з прычыны ўзыходжання на прастол Аляксандра I атрымаў чын генерала ад кавалерыі. У 1803 прызначаны кіеўскім генералам-губернатарам, у 1807 — рыжскім. Пасля заключэння Тыльзіцкага міру папрасіўся ў адстаўку, аргументаваўшы гэта пагаршэннем стану здароўя і 35-гадовай службай. 11 снежня 1807 Аляксандр I задаволіў яго просьбу, пакінуўшы яму, аднак, поўную пенсію і права нашэння мундзіра. Пасля смерці жонкі (інфлянцкай шляхцянкі з дому фон Гайкінгаў (von Geicking)) вярнуўся на службу і 8 чэрвеня 1808 быў прызначаны галоўнокамандуючым у Грузіі і на Каўказскай лініі.
Прыбыўшы да свайго месца службы ў лютым 1809, Тармасаў пераняў справы ў цяжкім становішчы: Турцыя і Персія рыхтаваліся да вайны з Расіяй, у Імерэціі і Абхазіі выбухнулі паўстанні, Дагестан пагражаў тым самым, а пад кіраўніцтвам галоўнакамандуючага знаходзілася не больш за 42 тысячы войскаў. Праявіўшы дыпламатычны талент, уменне абіраць выканаўцаў і падаграваць варагаванне між народамі і плямёнамі Каўказа і інтарэсамі Турцыі і Персіі, змог унікнуць вялікіх канфліктаў. Заваяваўшы крэпасць Поці і такім чынам скасаваўшы ўплыў турак на Абхазію і Імерэцію, Тармасаў уціхамірыў і паўстанні ў іх; у Дагестане ўсе спробы паўстання былі задушаны.
Бліжэйшыя паплечнікі Тармасава — П. С. Катлярэўскі, Р. І. Лісаневіч і Сімановіч — нанеслі туркам і персам некалькі рашучых паражэнняў і тым самым забяспечылі спакой на паўднёвых межах Расіі.
Расійска-французская вайна 1812 года
правіцьПерад пачаткам французска-расійскай вайны 1812 года Тармасаў атрымаў камандаванне 3-й Заходняй арміяй (54 батальёны, 76 эскадронаў, 9 казачых палкоў, усяго 43 тысячы), якая ў час вайны ахоўвала паўднёвую мяжу. Адначасова ён быў узнагароджаны ордэнам Св. Уладзіміра I-га класа.
Супраць войскаў Тармасава быў накіраваны спярша Шварцэнберг, потым Рэнье з саксонскім корпусам. 1 ліпеня Тармасаў, пакінуўшы для аховы Валыні і для сувязі з Дунайскай арміяй корпус Ф. В. Сакена, а генерал-маёра І. А. Хрушчова (драгунская брыгада і 2 казачыя палкі) ва Уладзіміры-Валынскім (для забеспячэння меж з боку Галіцыі і Варшаўскага герцагства), сам, з галоўнымі сіламі, рушыў супраць фланга і тылу французскіх войскаў, што наступалі ад Брэста да Пінска супраць Баграціёна. Корпус Рэнье быў раскіданы на вялікай прасторы (Слонім — Пружаны — Брэст — Кобрын — Іванава — Пінск). 24 ліпеня частка арміі Тармасава захапіла Брэст; 27-га быў разбіты і склаў зброю саксонскі атрад (генерал Кленгель, 66 афіцэраў, 2200 ніжэйшых чыноў, 8 гармат); пасля таго Тармасаў заняў Пружаны. Гэтая перамога мела важкае значэнне як першы поспех у перыяд адступлення расійскіх войскаў. За яе Тармасаў 28 ліпеня 1812 быў узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 2-га класа № 43 і 50 тысяч рублёў.
За поражение французов при Кобрине 15 июля 1812 года. |
Рэнье, сабраўшы свае войскі і злучыўшыся са Шварцэнбергам, атакаваў Тармасава ля Гарадзечна. 1 жніўня расійскія войскі адышлі спярша да Кобрына, а пасля да Луцка для злучэння з Дунайскай арміяй П. В. Чычагава, што ішла ў Расію пасля заключэння Бухарэсцкага міру.
У верасні арміі злучыліся і вымусілі Шварцэнберга паспешна адступіць да Брэста. Неўзабаве кіраванне над аб'яднанымі войскамі перайшло да адмірала П. В. Чычагава, а Тармасаў быў адкліканы ў галоўны штаб, дзе яму было даручана ўнутранае кіраванне войскамі і іх арганізацыя. Тармасаў удзельнічаў у бітвах пад Таруцінам, Малаяраслаўцам, Чырвоным і з галоўнай арміяй перайшоў мяжу імперыі ў снежні 1812 года. У канцы года атрымаў ордэн Св. Андрэя. Калі М. І. Кутузаў, захварэўшы, застаўся ў Бунцлаве, Тармасаў часова прыняў камандаванне арміяй.
Познія гады
правіцьНеўзабаве паражэнне пад Лютцэнам і пагаршэнне стану здароўя вымусіла яго прасіць звальнення; ён быў прызначаны членам Дзяржаўнага Савета, а ў 1814 — генерал-губернатарам Масквы. Заняўся адбудовай Масквы пасля пажару. Па вяртанні Аляксандра I з Парыжа Сенат прапанаваў праект усталявання цару помніка і надання яму тытула «Багаславёны». У гэтай дэлегацыі да цара быў таксама і Тармасаў. 30 жніўня 1816, падчас візіту Аляксандра I ў Маскву, А. П. Тармасаў атрымаў тытул графа. У 1818 прускі кароль адзначыў Тармасава ордэнам Чорнага Арла.
Памёр у 1819 пасля працяглай і цяжкай хваробы. Пахаваны ў Маскве ў Данскім манастыры. Яго сын Аляксандр быў камер-юнкерам пры царскім двары і памёр у 1839 годзе, спыніўшы дынастыю Тармасавых.
Зноскі
- ↑ Государственный Эрмитаж. Западноевропейская живопись. Каталог / под ред. В.Ф. Левинсона-Лессинга; ред. А.Е. Кроль, К.М. Семенова. — 2-е издание, переработанное и дополненное. — Л.: Искусство, 1981. — Т. 2. — С. 260, кат.№ 7816. — 360 с.
Літаратура
правіць- Лукашэвіч А. М. Тарма́саў Аляксандр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 441. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Словарь русских генералов, участников боевых действий против армии Наполеона Бонапарта в 1812—1815 гг.. — М.: студыя «ТРИТЭ» М.Міхалкова, 1996. — Т. 7. — С. 576—577.
Спасылкі
правіць- Aleksander Piotrowicz Tormasow (1752 - 1819) (польск.). Biblioteka Barwy i Broni (25 студзеня 2009).