Аляксандр Пятровіч Чумакоў
Алякса́ндр Пятровіч Чумакоў (нар. 26 лістапада 1941, в. Ільінка Дубоўскага раёна Растоўскай вобласці), вайсковы і дзяржаўны дзеяч Беларусі, міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1996—2001).
Аляксандр Пятровіч Чумакоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Леанід Сямёнавіч Мальцаў | ||||||
Пераемнік | Леанід Сямёнавіч Мальцаў | ||||||
Нараджэнне |
26 лістапада 1941 (83 гады) |
||||||
Нацыянальнасць | рускі | ||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1958-2001 | ||||||
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
||||||
Званне | |||||||
Камандаваў | Генеральным штабам УС РБ, Міністэрствам абароны Беларусі | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1958 паступіў у Адэскае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча. Пасля праходзіў службу ў Адэскай ваеннай акруге. З 1967 года пачаў навучанне ў Ваеннай акадэміі імя Фрунзе, праходзіў службу ў Чырвонасцяжнай Закаўказскай ваеннай акруге. У 1978 годзе быў накіраваны ў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сілаў пасля якой быў прызначаны камандзірам 120-ай гвардзейскай мотастралковай дывізіі, затым камандзірам Асобнага армейскага корпуса Чырвонасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, дыслацыраваннага ў Уруччы. У 1986 годзе быў прызначаны камандуючым 20 арміі Групы савецкіх войск у Германіі. З 1988 года — начальнік штаба і першы намеснік камандуючага ЧБВА.
З чэрвеня 1991 года па ліпень 1995 знаходзіўся ў замежных камандзіроўках — быў у Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы і ўдзельнічаў у нармалізацыі Прыднястроўскага канфлікта ў Малдове.
Са снежня 1995 года па кастрычнік 1996 года — начальнік Глаўнага штаба Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь. З кастрычніка 1996 года па студзень 1997‑га выконваючы абавязкі, а са студзеня 1997 па красавік 2001‑га — міністр абароны Беларусі.
Зноскі
Спасылкі
правіць- http://vsr.mil.by/2011/11/26/moj-komdiv-aleksandr-chumakov/ Архівавана 26 студзеня 2016.