Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў

(Пасля перасылкі з Аляксандр Радзькоў)

Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў (1 ліпеня 1951, в. Вотня, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі палітык і вучоны.

Аляксандр Радзькоў
Міністр адукацыі Беларусі
6 жніўня 2003 — 29 снежня 2010
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Пётр Брыгадзін
Пераемнік Сяргей Маскевіч
Нараджэнне 1 ліпеня 1951(1951-07-01) (70 гадоў)
Дзеці Юлія Аляксандраўна Пярцова[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар педагагічных навук
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

У 1973 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (цяперашні Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова). У 19741997 працаваў у ім на пасадах ад асістэнта кафедры да першага прарэктара. У 1982 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Актывізацыя навучання матэматыцы студэнтаў першага курса педагагічнага ВНУ: На прыкладзе алгебры ды тэорыі лікаў» (педагагічныя навукі). У 1996 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Навуковыя асновы тэставання ў сістэме непарыўнага навучання матэматыцы» (педагагічныя навукі)[1]. У 1997 прызначаны першым прарэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, а ў 2001 — яго рэктарам.

З 6 жніўня 2003 года па 2010 год працаваў Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 29 снежня 2010 года да 20 снежня 2014 года — першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 20 снежня 2014 года да 18 мая 2015 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

А. М. Радзькоў таксама ўзначальваў РГА «Белая Русь», з’яўляючыся старшынёй аб’яднання.

Санкцыі ЕС і іншых краінПравіць

У маі 2006 года па выніках прэзідэнцкіх выбараў Аляксандр Радзькоў стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду і ЗША як частка спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб[3][4]. Тыя ж санкцыі былі прыменены да яго і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года[5].

Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года, у якасці першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, былога міністра адукацыі ён закрыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, распачаў рэпрэсіі супраць апазіцыйных студэнтаў і арганізаваў студэнтаў, каб прымусіць іх галасаваць за рэжым(бел. (тар.)) бел.[6][7]. Таксама Аляксандр Радзькоў як блізкі да прэзідэнта Лукашэнкі кіраўнік «Белай Русі», галоўнай ідэалагічнай і палітычнай арганізацыі рэжыму, «адыграў актыўную ролю ў арганізацыі фальсіфікаваных выбараў у 2008, 2010 і 2012 гадах, а таксама ў наступных рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў у 2008 і 2010 гадах»[6][7].

Сям’яПравіць

Мае двух дачок:

Званні і ўзнагародыПравіць

ПрацыПравіць

  • Алгебра и теория чисел: Атлас для самостоят. работы: Учеб. пособие для студентов физ.-мат. специальностей пед. ин-тов / А. М. Радьков, Б. Д. Чеботаревский.. — Мн.: Вышэйшая школа, 1992. — 286 с. — ISBN 5-339-00795-2.
  • Лікі ды функцыі ў тэстах: Вучэб.-метад. дапаможнік / А. У. Кравец, А. М. Радзькоў. — Мн.: Скакун, 2000. — 188 с. — ISBN 985-6235-19-7.

Аляксандр Радзькоў з’яўляецца аўтарам і суаўтарам мноства дапаможнікаў па матэматыцы для вучняў сярэдняй школы.

Зноскі

  1. Летапіс друку Беларусі. 1996. № 12 (снежань) (3648—3920). Мінск, Нацыянальная кніжная палата Беларусі. С. 30.
  2. Радьков освобожден от должности помощника Президента Республики Беларусь (руск.) 
  3. COUNCIL REGULATION (EC) No 765/2006 of 18 May 2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus(англ.) . EUR-Lex(англ.) бел.. Праверана 25 снежня 2020.
  4. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел.
  5. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС. Наша Ніва (11 кастрычніка 2011).
  6. 6,0 6,1 COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  7. 7,0 7,1 EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex(англ.) . EUR-Lex(англ.) бел.. Праверана 25 снежня 2020.
  8. 8,0 8,1 Телеведущая Юлия Перцова — о своих жизненных приоритетах
  9. Игнатенко Наталья Александровна
  10. Юлия Перцова
  11. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 декабря 1998 г. № 2021 «О награждении работников системы образования Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь» (руск.) 
  12. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 апреля 2006 г. № 447 «Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»