Аляксандр Раманоўскі
Аляксандр Раманоўскі (1915, Віцебск — 12 лістапада 1955) — беларускі і аўстралійскі мастак.
Аляксандр Раманоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лістапада 1955 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Біяграфічныя звесткі
правіцьСкончыў школу-дзесяцігодку (1932) і Віцебскі мастацкі тэхнікум (1938). Працаваў мастаком у тэатры і рэдакцыях газет. У 1940 прызваны ў Чырвоную Армію, з 1941 быў у нямецкім палоне. Пасля II сусветнай вайны эмігрыраваў у Аўстралію.
Найбольш плённа працаваў у жанрах палітычнай карыкатуры, скетча, плаката. Яго малюнкі друкаваліся ў беларускай і расійскай эмігранцкай перыёдыцы. Яго творы экспанаваліся на мастацкіх выстаўках у Аўстраліі. У 1955 у г. Сідней выдадзены альбом яго скетчаў.
Быў членам Аўстралійскага мастацкага таварыства і Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, якому завяшчаў некалькі сваіх малюнкаў.
Трагічна загінуў.
Літаратура
правіць- Ляднёва А. С., Трыгубовіч В. А. Раманоўскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).